#RoseBasketChallenge (aka #NiceBouquetChallenge)



#RoseBasketChallenge (aka #NiceBouquetChallenge)
https://www.facebook.com/events/1470026509934281/

#RoseBasketChallenge (aka #NiceBouquetChallenge) гэта контра-прапанова з нагоды пашырэння вядомага дабрачыннага флэшмобу #IceBucketChallenge : ) Нам ба не хацелася змушаць, пагатоў прылюдна, кагосьці з сяброў ці проста добрых людцаў да нейкае дабрачыннасці -- але неяк дэлікатна, тактоўна, каб чалавек мог альбо адгукнуцца, альбо прайсці міма бяз нейкага ападку на сэрцы з нашае прычыны. Гэты выклік-challenge, канешне-ж, датычыць кожнага -- і ўласна Вас, хто бачыць гэта і чытае. Але-ж калі Вы палічыце, што гэты выклік датычыць не Вас -- магчыма ў тым маеце рацыю : ) Наша палкая Малітва ня ё малітваю з-пад палкі : ) Бо малітва з неахвотаю, будзе ICE, што ня ё NICE : ) (а мо' нават -- HOT-ICE, што 'шчэ горай).

Святы Айцец Францішак у сваіх намерах на верасень-2014 заклікаў нас маліцца за людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія пакутуюць на рознага кшталту хваробы цела\душы, і за людцаў\валанцёраў, якія тым ці іншым чынам дапамагаюць тым хворым, палягчаюць жыццё-быццё для іхнага цела ды іхнае душы. А мы ў сваю чаргу просім у гэтым "флэш-мобе" хоць трышачку вашае ўвагі і цяпла да гаротных падапечных і клапатлівых святароў і валанцёраў экумэнічнага Руху св. Мікалая (Беларусь), якія, як могуць, спрабуюць паліваць вядзёркамі цяпла : ) і святла сіротаў, самотных і непаўнаспраўных -- дзеткаў і падлеткаў, дарослых і старых. Што вы МУСІЦЕ зрабіць? Нічога : ) Што вы зрабіць МОЖАЦЕ? Сабраць прыгожанькі кошычак\букецік з ружаў малітвы на вяровіцы і пакласці яго да стопаў нашае Маці, Ружы Духовай.

- Можаце ахвяраваці ЎЛАСНА ЦЯПЕР у пазначанай вышэй інтэнцыі 10-ку, 50-ку, 100-ку, 150-ку, 200-ку Разарыю, альбо пэўную колькасць Ісусавай малітвы на вяровіцы. Калі хтось хоча, але ня ўмее -- кажыце, патлумачым. Калі хтось ня ўмее і ня хоча -- пажадайце падапечным і валанцёрам усяго найлепшага, як і мы вам жадаем, ды ідзіце ў супакоі і міры.

- Можаце паклапаціцца, каб згаданая вышэй інтэнцыя прагучала яўна ці таемна ў часе Святой Літургіі і ў часе вядомых вам набажэнстваў, асабліва марыйных.

- Можаце зрабіць перапост гэтае нашае падзеі і абвесткі, далучыцца да падзеі, паставіць свой "лайк" : ) Як кажуць: "Ня май сто рублёў, а май сто сяброў", -- а 'шчэ: "Ня май сто "бак"аў ($100), а май сто "лайк"аў" : )

- Можаце паразважаць, чым яшчэ -- чынна, фінансава і маральна -- можаце паспрыяць дзейнасці Руху св. Мікалая, звярніцеся з пытаннямі і прапановамі ў цэнтры:

г. Менск, вул. Аржанікідзе 6.
Грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр Праведнага Язэпа.
Тэл. +37529 2997241, +37529 9622019,
shybeka@gmail.com (айцец Аляксандр Шыбека).

г. Віцебск, вул. 2-ая Войкава 6а.
Грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстова.
Тэл. +37529 2108095, +37529 6752997,
immeradel@tut.by (айцей Зміцер Грышан).

г. Гродна, вул. Гараднічанская 32а.
Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай.
Тэл. +37529 7737968,
ankrot@gmail.com (айцец Андрэй Крот).

"Хрысціянскі валанцёрскі Рух св. Мікалая"
http://valancer.by/about/
https://www.facebook.com/groups/246659682048330/
"Чым можа дапамагчы валанцёр?"
http://valancer.by/stan-valancer/
"Фота і відэё нашых падапечных"
http://valancer.by/category/video/
http://valancer.by/category/video/

Прасцягні ружу да Беззаганнай.
Прасцягні руку да гаротнага.
І хай Госпад Бог адудзячыць +

"Счастья для всех -- даром!
И пусть никто не уйдёт обиженным".
(А. и Б. Стругацкие)