Падароск (Гарадзенская вобласць): сядзіба Чачотаў-Бохвіцаў.

Оригинал взят у zycharby в Подороск (Гродненская область): усадьба Чечотов-Бохвицев.
У нядаўнім часе наведаў адну невялічкую веску у Гарадзенскай вобласці, недалека ад Ваўкавыска - г.Падароск.
Сама па сябе вёсачка невялікая, аднак ўяўляе сабою значнасць, у сувязі са знаходжаннем там помніка 19 стагоддзя - сядзібы Чачотаў, а пазней Бохвіцеў. Першапачаткова сядзіба прыналежала Чачотам, а ў 1854 годзе перайшла Раману Бохвіцу. У наш час, паводле звестак мясцовых жыхароў, сядзіба прададзена расійскаму бізнэсмэну з беларускімі каранямі (Павел Подкарытаў), з аўкцыёну за 120 тыс.даляраў ЗША. Са слоў мясцовых жыхароў, расеец мае намер адкрыць у гэтым месцы агратурыстычны цэнтр з музеем, гатэлем і карчмой. У наш час ад сядзібы захаваліся сядзібная хатка, парк, падмурак валюшні, агароджа і частка ўязной брамы. Наколькі я магу судзіць, то ў парку калісьці мелася сваё, невялікае возера, хоць непадалёк рака Зэльвянка. Сам комплекс вельмі прыгожы і вялікі. У сувязі з тым, што адзін час у сядзібе была школа, а пазней кантора саўгаса, то на тэрыторыі сядзібы захаваліся хоз.пабудовы гэтага часу. На момант майго наведвання сядзібная хатка ўжо агароджана загараддзю, аднак, я так разумею, мясцовыя умельцы ўжо паспелі адхіліць вароты і зрабіць праём, для наведвання закінутага будынку :) Будынак (прыслугі, або аховы) таксама быў агароджаным, аднак вароты былі шырока расчынены (відаць, што побач праязджала сельскагаспадарчая тэхніка). Праз парк пратаптана дарожка, па якой усё скарачаюць сабе шлях і ходзяць, як і раней.
1) Сядзібная хатка
IMG_8156 (Копировать)
2) Цэнтральная частка прысядзібнай хаткі, манументальна.
IMG_8155 (Копировать)
3) Стан будынка, вядома, жаласна, будзем спадзявацца, што расеец з беларускімі каранямі адновіць яго.
IMG_8169 (Копировать)
4)
IMG_8154 (Копировать)
5) Хатка прыслугі (або аховы)
IMG_8171 (Копировать)
6) Унутраныя памяшканні
IMG_8173 (Копировать)
7) Уваход у будынак і ўнутраныя памяшканні, мноства розных надпісаў на сценах, што сумна...
IMG_8175 (Копировать)
8) Як я разумею, падмурак і рэшткі валюшні, або іншага дапаможнага памяшкання.
IMG_8176 (Копировать)
9) Рэшткі сцяны.
IMG_8177 (Копировать)
10)
IMG_8179 (Копировать)
11)
IMG_8180 (Копировать)
12) р.Зэльвянка, пакрытая лёдам і г.Падароск на фоне ракі
IMG_8170 (Копировать)
Красивое место! Там можно сделать отель!
100% будем надеяться, что новый обладатель этого места привнесет в него жизнь :)