21-23.12.14. Адвэнтовыя рэкалекцыі і Святая Імша on-line па-беларуску.



21-23.12.14. Адвэнтовыя рэкалекцыі
і Святая Імша on-line па-беларуску.

«Марыя сказала: Вось я, слуга Пана.
Няхай мне станецца паводле твайго слова».
(Лк 1:38)

Свята надыходзіць, свята надыходзіць! : ) Адвэнтовыя рэкалекцыі ў менскай рыма-каталіцкай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80) пройдуць ад 21 па 23 снежня, іх правадзіцьме кс. Андрэй Лысы SChr, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Познані. Рэкалекцыі (лац. recolligo, -ere — зноў збіраць; іншая назва — духоўныя практыкаванні) — некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця.

Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый. Мэта рэкалекцый — паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця. Яны завяршаюцца споведдзю і прыняццем Камуніі. Рэкалекцыі бываюць адкрытыя (для ўсіх ахвотных) і закрытыя (у кляштарах і спецыяльных рэкалекцыйных цэнтрах, калі ўдзельнікі цалкам пакідаюць свае штодзённыя заняткі і ў маўчанні засяроджваюцца над малітваю і разважаннем). У перыяд Адвэнту і Вялікага посту Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў прыняць удзел, прынамсі, у адкрытых рэкалекцыях.

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем у бліжэйшую нядзелю 21.12.14. 12:00 ды ў панядзелак-аўторак 22-23.12.14. 19:00 да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на Святой Імшы з рэкалекцыямі ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы.

Трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры — Хрыстос

21-23.12.14. Адвэнтовыя рэкалекцыі ў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (падзея ў Facebook)

«Таму, хто можа ўмацаваць вас паводле дабравесця майго і прапаведавання Езуса Хрыста, паводле аб’яўлення таямніцы, якую замоўчвалі вякамі, але якая выявілася цяпер праз прароцкія пісанні паводле наказу адвечнага Бога, якая абвешчана ўсім народам дзеля паслухмянасці веры, адзінаму мудраму Богу, праз Езуса Хрыста, хвала навекі. Амэн» (Рым 16:25–27). Гэта слова Божае.