Дубоцкі Фэст. Імша ў лясным касцёле

Originally posted by mi_ku_apx at Дубоцкі Фэст. Імша ў лясным касцёле
Кожны год у першую нядзелю ліпеня ў вёске Дубок Астравецкага раёну адбываецца Імша. Ня ведаю ці заўсёды, але гэтым разам Імша пачыналася ў 14.00







Гэтую імшу праводзяць адразу 5 святароў: з Жодзішак, Смаргоні, Солаў, Гудагаю і Гервят.



Пасля імшы адбываецца Кальварыя - ход па лесе па станцыях, які пачынаецца з брамы на беразе Віліі







На кожнай са станцый адбываецца малітва. Адна са станцый - крыніца з скульптурай Маці Божай, дзе вернікі набіраюць вады.







Адна са станцый - каменная капліца.

Вернікі вяртаюцца ў вёску

Большасць вернікаў - жыхары наваколля, некаторыя і замой вёскі Дубок, якая складаецца з трох двароў у лесе, на беразе Віліі

Мне падаецца, што менавіта да паганскага Купалля і прымацаваны гэты фэст, таму і адбываецца раз на год у пачатку ліпеня. Увогуле, ўся імша нагадвае паганскае пакланенне Дубу, Ліпе, Бярозе, Вадзе і Сонцу.

Агулам кальварыя па лесе складае 4500 метраў
Дубоцкі касцёл узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства па тыпу трохнефавай бязвежавай базілікі. Цэнтральны, вышэйшы за бакавыя неф завяршаецца паўвальмавым дахам, які спачатку быў крыты гонтам, цяпер жа перакрыты шыферам. Уваходны вальмавы навес ганка трымаецца на двух драўляных слупах. (з сайту ostrovets.by)

На галоўным фасадзе ёсць драўляная скульптура распятага Збавіцеля, дах касцёла вянчае металічны крыж філіграннай кавальскай работы – народныя традыцыі спалучаюцца з рэлігійным сэнсам. Вянкі і аздабляючыя дах дубовыя галінкі, дзве каменныя кропельніцы побач з уваходам і прыбітыя да сцяны драўляныя маскі аскаленых пашчаў драпежнікаў – адбіткі старадаўняй мінуўшчыны краю. Напэўна, на Беларусі больш нідзе не сустрэць такога дзіўнага спалучэння хрысціянства і былой паганскай веры, рэлігійных сюжэтаў і іх увасаблення ў народнай творчасці. (з сайту ostrovets.by)







Прыгожае месца, прыгожая імша.

Каб даехаць да Дубка, трэба, напрыклад, з Жодзішак ехаць праз лес на левым баку Віліі праз лясныя вёскі Асінішкі, Баравыя і Навасёлкі
мапа з сайту globus.tut.by
http://orda.of.by/.map/?54.669659,26.367839&m=gm/13

Вельмі раю паглядзець
Звычайная імша ў касцёле праводзіцца час ад часу, каб даведацца аб часе, трэба запытацца ў парафіі Жодзішак
Калі ласка, пашырайце праз сацыяльныя сеткі


гэты пост пагледзелі Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус! чалавек
Это здорово, что люди приходят на фэсты не только в крупные и известные костёлы, но и в такие маленькие, даже не всё время функционирующие. Да ещё и со своей традицией крыжовага шляху. Дай Бог, чтобы не только и после этих пожилых людей молодёжь тоже это поддерживала. А выпал на Купалле, скорее всего случайно. В честь кого костёл?
малых было вельмі шмат
капліца Маці Божай Нястомнай Дапамогі