Беларуска-англійскі тэматычны слоўнік

Паважаныя сябры!
На платформе сацыяльных праектаў Talaka.by стартавала кампанія па зборы сродкаў для выдання беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках “Наш дом / Our Home” (http://www.talaka.by/projects/1004). Гэтая кніга можа стаць ПЕРШЫМ у Беларусі падрабязным двухмоўным тэматычным слоўнікам у малюнках. З дапамогай карцінак наша творчая каманда “намалюе” па-беларуску і па-англійску каля 1000 “хатніх” словаў і выразаў: частак жылога будынка, назваў пакояў, відаў мэблі, гаспадарчых прылад, прадметаў гігіены і іншых прадметаў побыту, размаітых хатніх справаў... Простыя словы, простыя рэчы. Тое, з чым мы і вы судатыкаецеся штодня.
Падтрымайце, калі ласка, наш праект