Жыве беларуская мова!



   Беларускай мовай карысталіся ўсе, хто жыў у ВКЛ: сяляне і мяшчане. Мову ведалі не толькі беларусы, але і ўсе ўкраінцы, рускія ды жамойты, таму што мова продкаў сучасных беларусаў была сродкам зносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў, што жылі ў Княстве.
   Усе дакументы у ВКЛ вяліся на беларускай мове. На беларускай мове ўбычылі свет усе зводы законаў Вялікага Княства: Судзебнік Казіміра Ягайлавіча 1468 года, Статуты 1529, 1566 і 1588 гадоў. Шляхта, магнаты і нават сам Вялікі князь размаўлялі па-беларуску. У 1385 годзе Вялікі князь Літоўскі Ягайла стаў каралём Польшчы. Ён ня ведаў польскай мовы і прынудзіў каралеўскі двор у Кракаве вывучыць беларускую. Польскія арыстакраты размаўлялі па-беларуску. Палякаў прынудзілі вывучыць беларускую мову. У часы незалежнасці ВКЛ па-беларуску размаўляла і Вільня — сталіца Княства (сённяшні Вільнюс, сталіца Летувы). Ды наогул Вільня заўсёды была беларускім горадам.
   Беларускую мову добра ведалі маскоўскія і польскія дыпламаты, дыпламаты з Тэўтонскага Ордэну, а таксама з Малдовы і Валахіі (сучасная Румынія). Беларуская мова ў тыя часы была настолькі папулярная ва ўсходней Еўропе, што Малдова і Валахія нават карысталіся ёю ў дыпламатычнай перапісцы паміж сабой!

Што ж сталася з вялікай беларускай мовай с цягам часу?   →   Чытаць больш .
Наконец-то в Беларуси появился свой Фоменко!