Заходнеруская прапаганда і яе ўплыў на ментальнасць беларускага грамадства



Беларусам трэба ганарыцца сваім еўрапейскім мінулым. Старажытная беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае і краіна шматлікіх народаў – І Рэч Паспалітая былі па сутнасці міні-правобразам сучаснага Еўразвязу. Абапіраючыся на гэтае мінулае мы зможам стаць сапраўнай паўнавартаснай еўрапейскай нацыяй.

Ўсякая беларускасць гэта фальш. Адраджэнне народа магчыма толькі на гістарычным падмурку! Беларусь павінна вернуцца да гістарычнай назвы Літва і сваім сакральным сымбалям, народ звацца літвінамі, а мова павінна быць літвінская. Гістарычная саманазва беларусаў у ВКЛ - Вялікім Княстве Літоўскім, якая выкарыстоўвалася побач з русінамі была літвіны. Па Крэўскай уніі "літвінамі" называліся католікі ВКЛ, а таксама ўсё жыхарства ВКЛ ў нацыянальным сэнсе, "русінамі" называліся праваслаўныя ў канфесыйным сэнсе. У 16-18 ст. назва «літвіны» набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У якасьці назвы сучасных беларусаў назва “літвіны” шырака ўжывалася яшчэ на працягу 19 стагодзьдзя ды захоўваецца ў частковым ужытку ў якасьці саманазвы вясковага жыхарства і цяпер.

Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце. У сучасны жа час Беларусь фактычна акупавана і працягваецца асіміляцыя (русіфікаванне) - знішчаецца мова, культурная і гістарычная спадчына.

Адроджаная Літва павінна быць дэмакратычным, самастойным і самадастатковай дзяржавай у сям'і такіх жа Еўрапейскіх народаў.

У апошнія час на тэрыторыі Беларусі актывізавалі сваю дзейнасць прыхільнікі заходнерускай (праімперскай) ідэалогіі. Звязана гэта з тым, што наш соцыум паступова прыходзіць да ўсведамлення таго, што гісторыя Беларусі ў корані адрозніваецца ад канонаў, навязаных беларусам рускай і савецкай гістарыяграфіяй. Усё гэта выклікае асцярогі мясцовых заходнерускіх ідэолагаў, якія з усіх сіл спрабуюць навязаць беларусам свае ілжывыя ідэі.

Адной з віртуальных “трыбун” з якой вяшчаюць адэпты заходнерусізму ў Беларусі, з’яўляецца сайт “Заходняя Русь”, тэлебачанне і іншыя сродкі масавай інфармацыі. Негатыўным фактарам з’яўляецца тое, што некаторая частка праімперскі натроеных расійскіх гісторыкаў таксама спрабуюць распаўсюджваць сваю прапаганду ў Беларусі. Вялікую ўвагу адэпты заходнерусізма надаюць сумна вядомым лагерам для палонных чырвонаармейцаў пад час савецка-польскай вайны 1920 г. Гэта “антыКатынь” стала сваістым сімвалам “злачынстваў” Польшчы. Яшчэ адным буйным аспектам гісторыі Беларусі, фальсіфікацыі якой займаюцца заходнерускія ідэолагі, з’яўляецца гісторыя Паўстання 1863—1864 гг.. З’яўляецца пытанне, пра якія “заходнерускія землі” ідзе гаворка, калі ВКЛ было незалежнай дзяржавай, а Смаленск уваходзіў у склад гэтай старажытнай беларускай дзяржавы? Не забываюць сённяшнія прыхільнікі заходнерускай ідэі ў Беларусі і пра падзеі 17 верасня 1939 г. Большасць з іх выказванняў на гэтую тэму зводзяцца да абгрунтавання бальшавіцкіх злачынтваў і падтрымкі “дальнабачнай” сталінскай палітыкі ў 1930—1940 гг. І многае іншае.

Пастулат пра “барацьбу беларусаў за ўз’яднанне з Расіяй на працягу стагоддзяў” апынуўся “мыльнай бурбалкай”, які лопнуў, пасля таго, як Беларусь атрымала незалежнасць. Шматвекавая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, шыкоўная еўрапейская культура, увасобленая ў замках, касцёлах, сядзібах, палацах сталі тымі каталізатарамі, якія абудзілі нацыянальную свядомасць беларусаў і дапамаглі ім скінуць з сябе ідэалагічную мішуру, якую ім навязвалі рускія і савецкія ідэолагі. Не было б вялікай праблемы, калі б гэтыя фантазіі тыражаваліся ў Расіі, але ж іх спрабуюць навязаць беларусам. Менавіта таму важна данесці да нашага грамадства сапраўдную беларускую гісторыю. Занадта доўга нам у галовы убівалі думку пра тое, што беларусы – гэта забіты сялянскі народ, без сваёй высокай культуры, нарэшце, без сваёй дзяржаўнасці. Рабілася гэта для таго, каб адвучыць наш народ думаць, прымусіць яго тупа выконваць указанні з “Трэцяга Рыму”.    →   Чытайце больш .
Почему у литвинов так хорошо и быстро прижилось название белорусы?
Гэта ня праўда, а прапаганда, што хутка прыжылася назва "беларусы". Калі працягла праігрываюць адну і тую ж мелодыю, нават калі яна брыдкая, то з ей звыкаюцца. У асноўным называлі сябе літвінамі (і да гэтага часу старыя аб тым памятаюць), нават тады, калі Літва стала Беларуссю. Назва літвіны супрацьпастаўлялася этнонімам іншых суседніх этнічных груп і народаў: русінам, ляхам (палякам), мазурам (мазаўшанам), жэмайтам (жмудзі), прусам, валынянам і інш. → http://czeslaw-list.livejournal.com/211336.html

У якасьці назвы сучасных беларусаў назва “літвіны” шырака ўжывалася яшчэ на працягу ХІХ стагодзьдзя ды захоўваецца ў частковым ужытку ў якасьці саманазвы вясковага жыхарства і цяпер (гл. Вікіпэдыю). Толькі у пачатку ХХ ст. арэал існавання назвы літвіны звузіўся. У наш час ужываецца ў якасці экзаэтноніма ў палякаў для вызначэння літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп беларускага насельніцтва, таксама, некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся і часткова беларусамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны. Літвіны (сучасные беларусы), - гэта нацыя (!).

Літвіны - нашчадкі люцічаў → http://czeslaw-list.livejournal.com/131281.html

У Вялікім Княстве Літоўскім пашырыліся назовы Літва, літ(ць)віны. Літвіны і чужаземцы называлі мову ВКЛ літоўскай, таксама і літоўска-рускай.

Раней літоўскае абазначала літвінаў - пераважна жыхары-славяне заходняй і цэнтральнай часткі Княства, а менавіта Гарадзеншчыны, Наваградчыны, Віленшчыны і часткі Міншчыны. Найменне Беларусь ужывалася толькі за ўсходнебеларускімі землямі - Віцебшчынай, Смаленшчынай, Магілеўшчынай. З канца ХІХ стагоддзя расейскія ўлады сталі зваць Беларуссю ўсю краіну (назву пад сваю ідэялёгію).

Думки на працягу часу ... аб назве краіны и мовы былі розныя. напрыклад, Ян Станкевіч, жывучы ўжо на эміграцыі, з 50-х гадоў укараняў назовы Вялікалітва, вялікаліцьвіны, вялікалітоўская мова.

Edited at 2015-11-28 07:37 pm (UTC)
а почему литвины тогда говорили на русском языке? франциск скорина писал на русском

Edited at 2015-11-28 09:10 pm (UTC)
Hello! Your entry got to top-25 of the most popular entries of Belarus in LiveJournal! Learn more about LiveJournal Ratings in FAQ.