Коперник, Валуа и другие хозяева и гости гродненских замков

Оригинал взят у asnoru в Коперник, Валуа и другие хозяева и гости гродненских замков
Хозяева и Гости.jpg
C гродненскими замками, известными теперь как Старый и Новый, связанны имена многих знаменитых людей. Одни были хозяевами этих резиденций, другие гостями, для одних Гродно стало настоящим домом, а для других лишь пристанищем на короткое время. Список всех этих исторических личностей достаточно длинен. Некоторые из них представлены в этом материале.

[Беларускамоўная версія артыкула]C гарадзенскімі замкамі, вядомымі цяпер як Стары і Новы, звязаныя імёны многіх знакамітых людзей. Адны былі гаспадарамі гэтых рэзідэнцый, іншыя гасцямі, для адных Гародня стала сапраўдным домам, а для іншых толькі прыстанкам на кароткі час. Спіс усіх гэтых гістарычных асоб досыць доўгі. Некаторыя з іх прадстаўлены ў гэтым матэрыяле.

Давыд Гарадзенскі - быў кашталянам (управiцелям) гарадзенскага замка. Давыд безумоўна з'яўляецца адным з найвялікшых палкаводцаў за ўсю гісторыю ВКЛ. Ён не толькі паспяхова абараняў землі ВКЛ і Пскоў ад варожай навалы, але і сам паспяхова дзейнічаў на тэрыторыі праціўніка. Гарадзенскі палкаводзец супрацьстаяў тэўтонскім і лівонскім крыжакам, а таксама дацкім воінам. Давыд змагаўся на тэрыторыях цяперашніх Беларусі, Польшчы, Расіі, Германіі, Эстоніі. Падчас паходу на магутную Брандербургскую марку быў здраднiцкi забіты мазавецкім рыцарам.


Вітаўт Вялікі - вялікі князь літоўскі, валодаў Гародняй як сваім спадчынным маёнткам. Як вядома, пры яго праўленні ВКЛ дасягнула найбольшых памераў, а амбіцыйныя планы Вітаўта ўключалі ў тым ліку падпарадкаванне Маскоўскай Русі і каранацыю каралеўскай каронай. Гарадзенскі Стары замак быў адной з яго галоўных рэзідэнцый, у якой ён праводзіў шмат часу. У 1398 годзе ў замку здарыўся моцны пажар, па некаторых дадзеных Вітаўт выратаваўся дзякуючы ручной малпачцы, якая падняла перапалох. Пасля пажару кіраўнік рэканструяваў гарадзенскую рэзідэнцыю. Быў узведзены магутны каменны замак, вядомы зараз па гравюры М. Цюндта.


Ягайла - кароль польскі і вялікі князь літоўскі, заснавальнік адной з магутных каралеўскіх дынастый Еўропы, не толькі трымаў у аблозе гарадзенскую цытадэль, у часы супрацьстаяння з стрыечным братам Вітаўтам, але і не раз весела праводзіў тут час пасля прымірэння з ім, да прыкладу: святкаваў вяселле Вітаўта з княгіняй Юліянай Гальшанскай ў 1416 годзе.


Казімір Ягелончык - сын Ягайлы і Соф'і Гальшанскай, кароль польскі і вялікі князь літоўскі. Менавіта ў гарадзенскім Старым замку Казімір пагадзіўся прыняць польскую карону ад малапольскіх паслоў. Кіраўнік зрабіў ня мала добрага для Польшчы, кіраваць якой яго спярша не адпускалі арыстакраты ВКЛ. У 1447 годзе ўсё ж стаў польскім каралём. Быў блізкі да далучэння Ноўгарада, але Іван Жахлівы захапіў горад, і знішчыў партыю якая жадала далучэння да ВКЛ. Кароль памёр у гарадзенскім каралеўскім доме, на месцы якога быў пазней пабудаваны Новы замак.


Святы Казімір - сын Казіміра Ягелончыка і нябесны заступнік Літвы і Беларусі, паважаны каталіцкай царквой. Менавіта ў Гародне, ў 1483 годзе, стан каралевіча моцна пагоршыўся і неўзабаве ён памёр. Пасля выяўлення нятленнасцi яго парэшткаў - быў кананізаваны.


Мікалай Капернік - адзін з найвялікшых вучоных у гісторыі астраноміі, стваральнік геліяцэнтрычнай сістэмы свету, паводле звестак польскіх гісторыкаў, на шляху ў Вільню, у 1506 годзе, спыніўся пераначаваць у Старым замку. Мікалай павінен быў суправаджаць свайго дзядзьку, які адправіўся да караля і вялікага князя Аляксандра.


Генрых Валуа - будучы кароль Францыі, брат знакамітай каралевы Марго, апеты вялікім раманістам Дзюма, у маладыя гады паспеў пабываць каралём польскім і вялікімі князем літоўскім, а значыць і гаспадаром гарадзенскага замка. Праўда, будучы французскі кіраўнік не моцна рваўся даведацца больш пра свае новыя ўладанні. Ён весела бавіў час у Вавельскiм замку Кракава, дзе змог пазнаёміцца з невядомымі тады Францыі санітарнымі выгодамі, а акрамя таго здаўся польскім панам занадта падобным да жанчыны (у ВКЛ і Польшчы арыстакраты выглядалі куды больш сурова). Праўленне Генрыха доўжылася нядоўга. Пасля смерці брата ён патаемна збег у Францыю, дзе стаў апошнім каралём з дынастыі Валуа.


Cтефан Баторый - адзін з самых вядомых гаспадароў замка, які праводзіў у Гароднi мноства часу. Аўтарытэтны кіраўнік Рэчы Паспалітай, які нанёс паражэнне імкліва набіраючай моц маскоўскай дзяржаве Івана Жахлiвага, любіў паляванне і часцяком паляваў у размешчаных нездалёк лясах. Менавіта пры Баторыi Стары замак набыў рэнесансны выгляд, які збіраюцца вяртаць рэстаўратары. Тут кароль і памёр у 1586 годзе.


Ян III Сабескі - чалавек які стаў каралём пасля перамогі ў Бітве пад Хоцінам, дзе войскі Рэчы Паспалітай разьбілі праўзыходныя сілы Асманскай імперыі, а Сабескі прыдбаў славу выдатнага палкаводца. Гэта прывяло да ўзлёту прэстыжу РП у Еўропе. У 1678 годзе пры ім у Старым замку прайшоў першы гарадзенскі сейм Рэчы Паспалітай.


Пётр I - рускі цар рэфарматар сустракаўся ў 1705 годзе, ў гарадзенскім Старым замку, са сваім саюзнікам, кіраўніком Рэчы Паспалітай - Аўгустам II. Пётр нядрэнна праводзіў час у Гродне: пабываў на асвячэннi езуіцкага касьцёла і паглядзеў прадстаўленне ў езуіцкім тэатры. Войскі Пятра чакалі ў Гароднi шведскую армію Карла XII, але пазней пакінулі горад без бою.


Аўгуст II - саксонскі кіраўнік Рэчы Паспалітай ды па сумяшчальніцтву саксонскі курфюрст. Менавіта яму пастаўлены знакаміты помнік у выглядзе залатога вершніка, які могуць бачыць турысты ў былой сталіцы Аўгуста II - Дрэздэне. Саксонец валодаў вялікай фізічнай сілай і вялікім сэксуальных апетытам, за што і атрымаў мянушку Моцны. За грошы ад каралеўскіх маёнткаў у ВКЛ, ды iншых земляў, кароль сабраў знакамітую калекцыю Дрэздэнскай галерэі. Менавiта Аўгуст распарадзіўся пабудаваць для пасяджэнняў сеймаў Новы замак, у пабудове якога ўдзельнічалі лепшыя саксонскія майстры.


Тадэвуш Касцюшка - нацыянальны герой Польшчы, Літвы, Беларусі, ЗША. У мемуарах нейкага палкоўніка Гансяноўскага ёсць звесткі пра тое, што Касцюшка быў у Гароднi таемна яшчэ ў 1793, гэта значыць у год апошняга сейма Рэчы Паспалітай, і прывёз з сабой план паўстання. Пазней у Новым замку Касцюшка сустракаўся з іншымі паўстанцамі.


Станіслаў Аўгуст Панятоўскі - апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі. Знаходзіўся ў Гароднi ў пачэсным палоне з 1795 года. Тут жа падпісаў адрачэнне ад пасаду. Жыў у Новым замку і сваіх рэзідэнцыях вакол горада. Менавіта ў Гароднi кароль, верагодна, правёў адныя з самых цяжкіх дзён свайго жыцця, разважаючы аб цяжкiм лёсе сваёй радзімы і сваёй уласнай змрочнай будучыні.


Юзэф Пілсудскі - польскі вайсковы і палітычны дзеяч, першы маршал Польшчы ў Гародню прыбывае першы раз у 1919 годзе. Маршал не раз наведваў Стары замак.


Гэты спіс атрымаўся досыць доўгім, хоць гэта і далёка не ўсе вядомыя госці і гаспадары гарадзенскіх замкаў. Жывая гісторыя выбітных асоб - лепшы напамін пра ролю горада над Нёманам у мінулым Усходняй Еўропы.


Давыд Городенский - был каштеляном (управителем) гродненского замка. Давыд безусловно является одним из величайших полководцев за всю историю ВКЛ. Он не только успешно защищал земли ВКЛ и Псков от вражеского навала, но и сам успешно действовал на территории противника. Гродненский полководец противостоял тевтонским и ливонским крестоносцам, а так же датским воинам . Давыд сражался на территориях нынешних Беларуси, Польши, России, Германии, Эстонии. Во время похода на могущественную Брандербургскую марку был предательски убит мазовецким рыцарем.


Витовт Великий - великий князь литовский, владел Гродно как своим наследственным имением. Как известно при его правлении ВКЛ достигло наибольших размеров, а амбициозные планы Витовта включали в том числе подчинение Московской Руси и коронацию королевской короной. Гродненский Старый замок был одной из его главнейших резиденций, в которой он проводил много времени. В 1398 году в замке случился сильный пожар, по некоторым данным Витовт спасся благодаря ручной обезьянке, поднявшей переполох. После пожара правитель реконструировал гродненскую резиденцию. Был возведён мощный каменный замок, известный теперь по гравюре М. Цюндта.


Ягайло - король польский и великий князь литовский, основатель одной из могущественных королевских династий Европы не только осаждал гродненскую цитадель, во времена противостояния с двоюродным братом Витовтом, но и не раз весело проводил тут время после примирения с ним, к примеру: праздновал свадьбу Витовта с княгиней Юлианой Гольшанской в 1416 году.


Казимир Ягеллон - сын Ягайлы и Софьи Гольшанской, король польский и великий князь литовский. Именно в гродненском Старом замке Казимир согласился принять польскую корону от малопольских послов. Правитель сделал не мало хорошего для Польшы, руководить которой его изначально не отпускали аристократы ВКЛ. В 1447 году всё же стал польским королём. Был близок к присоединению Новгорода, но Иван Грозный захватил город, и уничтожил партию желавшую присоединения к ВКЛ. Король умер в гродненском королевском доме, на месте которого был позднее построен Новый Замок.


Святой Казимир – сын Казимира Ягеллона и небесный покровитель Литвы и Беларуси, почитаемый католической церковью. Именно в Гродно, в 1483 году, состояние королевича сильно ухудшилось и вскоре он умер. После обнаружения нетленности его останков - был канонизирован.


Николай Коперник – один из величайших учённых в истории астрономии, создатель гелиоцентрической системы мира, по данным польских историков, по пути в Вильно, в 1506 году, остановился переночевать в Старом замке. Николай должен был сопровождать своего дядю отправившегося к королю и великому князю Александру.


Генрих Валуа – будущий король Франции, брат знаменитой королевы Марго, воспетый великим романистом Дюма, в молодые годы успел побывать королём польским и великими князем литовским, а значит и хозяином гродненского замка. Правда будущий французский правитель не сильно рвался узнать получше свои новые владения. Он весело проводил время в Вавельском замке Кракова, где смог познакомиться с неизвестными тогда Франции санитарными удобствами, а кроме того показался польским вельможам слишком женоподобным (в ВКЛ и Польше аристократы выглядели куда суровее). Правление Генриха продлилось недолго. После смерти брата он тайно сбежал во Францию, где стал последним королём из династии Валуа.


Cтефан Баторий – один из самых известных хозяев замка, проводивший в Гродно множество времени. Авторитетный правитель Речи Посполитой нанесший поражение стремительно набиравшему силу московскому государству Ивана Грозного, обожал охоту и частенько охотился в расположенных неподалёку лесах. Именно при Батории Старый замок приобрел ренессансный вид, который собираются возвращать реставраторы. Здесь король и умер в 1586 году.


Ян III Собеский – человек ставший королём после победы в Битве под Хотином, где войска Речи Посполитой разбили превосходящие силы Османской империи, а Собеский стяжал славу выдающегося полководца. Это привело к взлёту престижа РП в Европе. В 1678 году при нём в Старом замке прошёл первый гродненский сейм Речи Посполитой.


Пётр I – русский царь реформатор встречался в 1705 году в гродненском Старом замке со своим союзником, правителем Речи Посполитой - Августом II. Пётр неплохо проводил время в Гродно: побывал на освещении иезуитского костёла и посмотрел представление в иезуитском театре. Войска Петра ждали в Гродно шведскую армию Карла XII, но позднее оставили город без боя.


Август II – саксонский правитель Речи Посполитой и по совместительству саксонский курфюрст. Именно ему поставлен знаменитый памятник в виде золотого всадника, который могут видеть туристы в бывшей столице Августа II – Дрездене. Саксонец обладал большой физической силой и большим сексуальным аппетитом, за что и получил прозвище Сильный. За деньги от королевских имений в ВКЛ, и другие доходы, король собрал знаменитую коллекцию Дрезденской галереи. Именно Август распорядился построить для заседаний сеймов Новый замок, в постройке которого участвовали лучшие саксонские мастера.


Тадеуш Костюшко – национальный герой Польши, Литвы, Беларуси, США. В мемуарах некоего полковника Гонсяновского есть сведенья о том, что Костюшко был в Гродно тайно ещё в 1793, то есть в год последнего сейма Речи Посполитой, и привёз с собой план восстания. Позднее в Новом замке Костюшко встречался с другими повстанцами.


Станислав Август Понятовский – последний король польский и великий князь литовский. Находился в Гродно в почётном плену с 1795 года. Здесь же подписал отречение от престола. Жил в Новом замке и своих резиденциях вокруг Гродно. Именно в Гродно король, вероятно, провёл одни из самых тяжелых дней своей жизни, размышляя о тяжёлой судьбе своей родины и своём собственном туманном будущем.


Юзеф Пилсудский – польский военный и политический деятель, первый маршал Польши в Гродно прибывает первый раз в 1919 году. Маршал не раз посещал Старый замок.


Этот список получился достаточно длинным, хотя это и далеко не все известные гости и хозяева гродненских замков. Живая история выдающихся личностей – лучшее напоминание о роли города над Неманом в прошлом Восточной Европы.