kurt_bielarus (kurt_bielarus) wrote in by,
kurt_bielarus
kurt_bielarus
by

27 красавіка

1900 - Памёр Францішак Багушэвіч, адзін з першых ідэёлагаў беларускага нацыяналізму, паэт, удзельнік паўстаньня 1863 году.



Братцы мілыя, дзеці Зямлі‑маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі‑нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай».

Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, і толькі таго! З той пары я шмат дзе быў, шмат чаго бачыў і чытаў: і пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж людская і панская, як французская, альбо нямецкая, альбо іншая якая. Чытаў я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных на нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі нашай мовай чысцюсенькай, як бы вось цяпер пісалася…

А, можа, і сапраўды наша мова такая, што ёю нічога добрага ні сказаць, ні напісаць не можна? Ой, не! Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам. І гавoрым жа мы ёю шмат добрага, але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек.

Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.

…Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носіць. От жа гаворка, язык і ёсць адзежа душы…

Можа, хто спытае: дзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, дзе наша мова жыве!…
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments