silverrebel (silverrebel) wrote in by,
silverrebel
silverrebel
by

Памёр Фёдар Шмакаў, старэйшы актор тэатра імя Якуба Коласа

Фёдар Шмакаў пад час свайго бенефісу 1 сакавіка 2007 г. Фота Аляксандра Хітрова, БелТА2 траўня, пасля хваробы, ў адной з віцебскіх бальніц на 93-м годзе жыцця памёр Фёдар Шмакаў, старэйшы актор Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Народны артыст СССР, лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР, Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», уладальнік прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крышталёвая Паўлінка», ганаровы грамадзянін Віцебска. Узнагароджаны шматлiкiмi ордэнамi: «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны.
Фёдар Іванавіч Шмакаў нарадзіўся 1 сакавіка 1917 года ў Петраградзе. У 1939 годзе ён скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут і быў прыняты ў трупу Рускага тэатра БССР, а ў 1941 годзе перайшоў у БДТ-2 (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа).
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments