Як ужо ведама, сьцягі й Пагоню на гакеі ў Швайцарыі ўзьнялі заўзятары з БНП.
БНП заклікае падобным чынам падтрымліваць нашых спартоўцаў і надалей, прыводзіць расклад бліжэйшых спартовых мерапрыемстваў у Латвіі, Чэхіі, Польшчы: «Нашым спартоўцам патрэбна падтрымка заўзятараў. Нацыянальныя сымбалі даюць моц! Яскравы прыклад чэмпіянат сьвету па хакею. Колькі станоўчых эмоцыяў выклікала ПАГОНЯ, якую сябры БНП зьмясьцілі на трыбуне пад час гульняў. Шмат разоў былі на розных спаборніцтвах і ведаем, што гэта важнае для спартоўца, важная нашая падтрымка. Гэта патрэбнае і важнае для нашай Беларусі! У бліжэйшы час адбудуцца міжнародныя баі з удзелам беларускіх спартоўцаў…».