Такі паслухайце Харэўскага:
Як ні парадаксальна, цяперашняя ўлада амаль цалкам ігнаруе культурную й ідэйную спадчыну БССР. За выключэньнем сьцягу, гербу і музыкі гімна ўзору 1950-х гадоў фактычна нічога ў ідэалягічным партфэлі не засталося. Зьніклі магутныя міты пра “рэспубліку-партызанку”, пра спрадвечнае змаганьне з панскім прыгнётам і расейскім царызмам. У Белавескай пушчы замест зуброў пасяліўся нейкі Дзед Мароз, а замест Хатыні гасьцей возяць на атракцыён “лінія Сталіна”, без дай прычыны адабралі імя ў праспэкта Машэрава. Скінуты за борт увесь культурны багаж, даробак беларускага мастацтва, музыкі й літаратуры за 70 гадоў. Ідэалёгія БССР узору 1980-х гадоў — гэта ж была ідэалёгія росквіту нацыянальнай культуры, асьветы й пад’ёму навукі. На мастатцве не эканомілі. Але, даўно няма таго, што раней было. Так што міт пра БССР затухае, і галоўным магільшчыкам выступае цяперашняя ўлада. Ўрэшты, яна — магільшчык усяго беларускага, у тым ліку і пары БССР.
prooflink via
