1 верасьня ў 16:00 запрашаем да Кастрычніцкага пляцу на акцыю “Хочам вучыцца па-беларуску!”. Падзея прысьвечаная праблемам беларускамоўнай адукацыі: адсутнасьць магчымасьцяў навучацца па-беларуску, закрыцьцё беларускамоўных школаў і клясаў, адсутнасьць падручнікаў па-беларуску. Прыхапіце на акцыю падручнік на беларускай мове ці іншую якую літаратуру па-беларуску.
Арганізатарамі акцыі выступаюць ЗБС, навучэнцы ліквідаванага Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Я. Коласа, моладзевая ініцыятыва “Вока”.
|