Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

У небе сонца заходзіць самотна

Выйшла ў сьвет новая кніга Яўгена jauhenzubovich Зубовіча «У небе сонца заходзіць самотна». Першая кніга «Чавусы — горад сьвятога Марціна» апавядае пра гісторыю Чавусаў, таксама ўтрымлівае шэраг літаратурна апрацаваных паданьняў. Захапленьне гісторыяй роднай зямлі, ейнай маляўнічай прыродай абумовіла напрамак творчасьці аўтара. У новы зборнік увайшлі шмат лірычных вершаў, вершаў грамадзянскага гучаньня, вершаваныя апавяданьні на гісторычныя тэмы. Багата што ў зборніку прысьвечанае малой радзіме аўтара, ейным постацям выбітным і слаўнай гісторыі: «Іван Нячай», «Беларускі полк», «Кашаварава-Руднява» ды інш.. Пьесы «Кейстут і Бірута», «Вітаўтавы слёзы» распавядаюць аб малавядомых шырокаму колу чытачоў фактах прыватнага жыцьця ўладароў ВКЛ; «Пакровы» — камедыйны твор, адлюстроўвае народныя звычаі, традыцыі сьвяткаваньня беларускіх сьвятаў. Паэма «Князёўна» апісвае барацьбу за незалежнасьць беларускага народц, асаблівасьці дзяржаўнага ладу, тагачаснае жыцьце, каханьне, мужнасць — на прыкладзе маладога княжыча Марціна, што апынуўся ў цяжкіх і нязвыклых для сябе абставінах…

Вось некалькі вершаў, якія ўвайшлі ў зборнік:
http://jauhenzubovich.livejournal.com/1049.html

Калі хто зацікавіўся кнігай,
дык яе можна набыць у Менску ў кнігарнях:
— Дом кнігі «Светач», пр-т Пераможцаў, 11;
— «Кнігарня пісьменьніка», вул. Казлова, 2;
— Кнігарня «Эўрыка», вул. Куйбышава, 75;
— «Кнігі & кніжачкі», пр-т Незалежнасьці, 14;
— «Бібліятэчны калектар», вул. Сурганава, 46;
— «Акадэмкніга», вул. Сурганава, 6.

Можна замовіць кнігу па тэлефонах
8 (029) 317-46-98, 8 (017) 259-41-44;
альбо ў Чавусах, затэлефанаваўшы на
8 (029) 622-58-89, 8 (02242) 2-25-67,
альбо напісаўшы на адрас Litvin20006@yandex.ru.
Набываючы, можна атрымаць кнігу
з аўтарскім подпісам-прысьвечаньнем…

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments