forumbelarus wrote in by

У Беларусі самая маладая інтэрнет-аўдыторыя ў Еўропе

Карыстальнік беларускага Інтэрнету — не маньяк і не адзіночка, а ўзорны сем'янін.

Гэтыя і іншыя асаблівасці беларускай Інтэрнэт-аўдыторыі ў інтэрв'ю Еўрарадыё апісвае кіраўнік праекта Gemius у Беларусі Міхаіл Дарашэвіч


Карыстальнік беларускага Інтэрнету — хто ён такі? Мужчына альбо жанчына? Які ўзрост?

Міхаіл Дарашэвіч: Я думаю, што тыповыя карыстальнікі Інтэрнету ў Беларусі — гэта мы з вамі. Але як паказваюць вынікі аўдыторнага даследавання, большая частка беларускага Інтэрнету — гэта моладзь ва ўзросце 15-24 гадоў.

Якую яны маюць адукацыю?

Часцей за ўсё сярэднюю ці сярэдне-спецыяльную. Хутчэй за ўсё, яны знаходзяцца ў працэсе атрымання вышэйшай адукацыі.

То бок, хутчэй за ўсё, гэта будзе студэнт?

Так, студэнт, альбо школьнік.

Калі параўнаць нашую інтэрнет-аўдыторыю з заходняй, ці мы адрозніваемся?


Так, у Беларусі самая маладая інтэрнет-аўдыторыя ў Еўропе. Гэта сапраўды асаблівасць нашага беларускага Інтэрнету. І гэта вельмі добра.

Чытаць цалкам