Наўздагон «Мы — грамадзяне ВКЛ!»…
Князь Мацей Радзівіл прызнаўся, што многія нашчадкі гэтага славутага роду дагэтуль лічаць сябе грамадзянамі Вялікага Княства Літоўскага: «Я моцна ўражаны пабачаным у Міры, бо быў тут дваццаць гадоў таму. Тады гэта ўсё выглядала вельмі кепска. Быў знішчаны могільнік, сам замак быў малаадбудаваны, а цяпер бачу, што касцёл і царква адбудаваныя. Гэта вельмі радуе. Пазнаёміліся мы ў Міры і з некалькімі асобамі, якія вельмі цікавяцца культурай, традыцыямі і хочуць нешта ведаць пра мінулае…
Разумееце, зусім не важна, хто я па пашпарце — паляк, літовец ці беларус. Галоўнае, што ў сэрцы я адчуваю сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага… Цэнтр ВКЛ — гэта, безумоўна, Беларусь. Мне падаецца, што сэрца Княства тут б’ецца ў кожным чалавеку. Можа быць, людзі мараць эміграваць у тую легендарную і моцную краіну».