Дыскусіі на актуальныя для беларусаў тэмы (forumbelarus) wrote in by,
Дыскусіі на актуальныя для беларусаў тэмы
forumbelarus
by

Зісер: У Беларусі Інтэрнет дарагі, але гэта нікога не стрымлівае

Інтэрнет у Беларусі развіваецца хутка, мы проста нашмат адсталі. Якой будзе электронная Беларусь праз 5 альбо 10 год, у інтэрв’ю Еўрарадыё разважае дырэктар і заснавальнік TUT.by Юрый Зісер.

Прайшло два гады з таго часу, як вы давалі інтэрв’ю Еўрарадыё. Цікава, што змянілася за гэтыя два гады ў развіцці інтэрнет-тэхналогій у Беларусі?

Юрый Зісер: Нічога прынцыпова новага не адкрылі. Але што нашмат больш важнае — змянілася стаўленне да Інтэрнету ў грамадстве, змянілася яго роля. Адрозненне гэта колькаснае, але яно паступова перарастае ў якаснае.

Пры ўзроўні пранікнення Інтэрнету ў 33% ужо можна пра штосьці казаць. Калі кожны трэці жыхар краіны хоць раз у паўгода заглядвае ў Інтэрнет, і калі траціна мінчукоў кожны дзень карыстаюцца Інтэрнетам. У кожным доме ёсць камп’ютары — а гэта значыць, што ёсць і Інтэрнет.

Але ўсё ж варта прызнаць, што Беларусь адстае ад сваіх суседзяў. На колькі год мы адстаем?

Спецыяльна падлічваў, і ў мяне атрымалася, што ад ЗША мы адстаем на 9 год. Дзевяць год таму ў ЗША быў такі самы ўзровень пранікнення Інтэрнету, прыкладна такая ж колькасць блогаў на душу насельніцтва, як сёння ў нас.

Ад суседзяў адстаем нашмат менш. Я тут не вымяраў, але ў іх парадку 50-60% ўзровень пранікнення. І я мяркую, што за некалькі год, можа за 3-4 гады, мы гэта навярстаем. Урэшце рэшт усе ўсё роўна прыйдуць да аднаго прыкладна ўзроўню. І не трэба думаць, што ў нас горш за ўсіх: мы прыкладна пасярэдзіне.


Чытаць цалкам
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment