На саміт у Мінск з’ехаліся 400 лепшых катоў Еўропы (фота) 6 чэрвеня ў Мінскім Палацы моладзі распачаў працу "Summer Cat Summit 2009", арганізаваны Беларускім феліналагічным цэнтрам “Феліта”. На выставу прывезлі каля 400 катоў з больш чым 10-і еўрапейскіх краін. Камісія экспертаў таксама была міжнароднай – Галандыя, Італія, Беларусь.