Чым адрозніваецца «Мой Дом» ад іншых падобных рэсурсаў? Прааналізаваўшы мноства замежных і айчынных праектаў і адабраўшы лепшыя элементы, мы вызначылі прыярытэты: хуткі і зручны пошук, шырокая база звестак, якая аб'ядноўвае ўсе рэгіёны Беларусі. Пры гэтым мы не разлічвалі на адну толькі функцыянальнасць сайта. Наадварот, у аснову былі пакладзены просты і зразумелы дызайн, адсутнасць лішняй інфармацыі і размяшчэнне найбольш важных элементаў наўпрост на галоўнай старонцы.
Паглядзіце самі, што можа зрабіць з жыллём чалавек? Гэта ўсяго чатыры дзеянні — купіць, прадаць, зняць ці здаць. Менавіта так і названыя навігацыйныя элементы md.by, якія дазваляюць карыстальніку праз адзін клік перайсці да патрэбнага раздзелу.
Ніжэй размяшчаюцца панэль хуткага пошуку, у якой з дапамогай зручных фільтраў і неабходных параметраў можна імгненна знайсці жыллё для куплі альбо арэнды, а таксама блок самых свежых і «гарачых» прапаноў. Справа — нашае «інфармбюро», дзе захоўваюцца адказы на найбольш падступныя побытавыя і юрыдычныя пытанні.
У «шапцы» сайта размешчаны спасылкі на рэгістрацыю, якая адкрывае шэраг дадатковых магчымасцяў. Завёўшы акаўнт на md.by, карыстальнік зможа падаваць да трох уласных аб'яў па продажы і арэндзе жылля. Калі ж зарэгістравацца ў якасці агенцтва, колькасць дазволеных для размяшчэння аб'яў будзе неабмежаванай. Пакупнікі і наймальнікі таксама атрымліваюць свае перавагі: захаванне параметраў пошуку і апавяшчэнне пра новыя аб'явы, якія адпавядаюць зададзеным параметрам, тэчка «Абранае» на персанальнай старонцы, магчымасць пагутарыць непасрэдна з прадаўцом жылля, задаць пытанне юрыдычнаму кансультанту і абмеркаваць актуальныя праблемы.
Усё гэта дасяжна для вас ужо цяпер. Але мы не стаім на месцы: наперадзе — пастаяннае папаўненне базы аб'яў, пашырэнне каталога агенцтваў і стварэнне інтэрактыўнай карты гарадоў, з дапамогай якой знайсці прыдатнае жыллё стане яшчэ прасцей. Наш прыярытэт — няспыннае развіццё і ўдасканаленне, наша мэта – зрабіць сайт, які хочацца наведваць.
PS. Мы выказваем падзяку калектыву распрацоўшчыкаў OrangeLabel.ru за хуткі і зручны функцыянал, а таксама выдатны дызайн. Без іх удзелу «Мой Дом» не быў бы настолькі зручным і прывабным рэсурсам.