У беларускіх вайскоўцаў – мода на тату Лукашэнкі (фота) Прызнацца, “Мы” пакуль не заўважалі партрэтаў Аляксандра Лукашэнкі на грудзях дэсантнікаў ці памежнікаў падчас адзначэння іхных вайсковых святаў з купаннем у фантанах і г.д. Але, як кажуць удзельнікі 7-га Міжнароднага фэсту тату, што прайшоў у Санкт-Пецярбургу, наколкі з выявай прэзідэнта карыстаюцца вялікім попытам у беларускай арміі.