Сёння ў Вільні ўсталявалі памятную шыльду Вацлаву Ластоўскаму (слайдшоў)
Сёння ў Вільні ўсталявалі памятную шыльду ў гонар славутага грамадска-палітычнага дзеяча - Вацлава Ластоўскага. Усталявалі яе па адрасе вул. Піліма 5, на доме, дзе з 1910 па 1920 гг. жылі Ластоўскі з жонкай, а таксама размяшчалася рэдакцыя "Нашай Нівы". Дарэчы, шыльда Ластоўскаму мае складаную гісторыю. Была яна ўсталяваная яшчэ на пачатку 90-х, але невядомыя злодзеі паласаваліся, відаць, на бронзу і паспрабавалі яе скрасці. На шчасце, праязджала паліцыя, злачынцы кінулі шыльду і ўцяклі. Паліцыя вярнула шыльду Таварыству беларускай культуры.
І вось праз некалькі год намаганнямі ТБК шыльда была ўсталяваная ізноў.
(глядзець слайдшоў)
І вось праз некалькі год намаганнямі ТБК шыльда была ўсталяваная ізноў.
(глядзець слайдшоў)
