nicolaev wrote in by

Чэслаў Неман ўладам не патрэбны

«Па загаду ўладаў Шчучынскага раёна дэмантаваны драўляны помнік Чэславу Неману, які быў усталяваны на тэрыторыі касцёла святога Яна Хрысціцеля ў Васілішках. Помніку Чэславу Неману няма месца на яго радзіме - так вырашылі ўлады Шчучынскага раёна і загадалі помнік, які быў усталяваны па ініцыятыве генеральнага кансулята РП у Гародні, вернікаў парафіі святога Яна Хрысціцеля і пробашча Станіслава Пытэля, дэмантаваць. На думку намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама Івана Сакалоўскага помнік быў усталяваны з парушэннем існуючага заканадаўства. Доўгі час непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс спрабуе стварыць музэй і зарганізаваць музычны фэст на радзіме слыннага польскага творцы, але кожны раз ініцыятыва блакуецца мясцовымі ўладамі: пакуль постаць Чэслава Немэна ніякім чынам не адпавядае ідэалагічным пастулатам дзяржавы»