Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

represii-by.info

У аўторак, 21 ліпеня адбудзецца круглы стол на тэму “Злачынствы камунізму на Беларусі. Мінулае і сучаснасць”, у межах якога будзе прэзентаваны сайт represii-by.info і створаная каардынацыйная рада. Удзельнікі амбяркуюць стратэгію супольных дзеянняў па ўшанаванні памяці злачынстваў камунізму на Беларусі і змаганні супраць таталітарных ідэалогій.

Сайт represii-by.info, створаны ў межах праекта “Пакаянне” Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, прысвечаны злачынствам камуністычнага рэжыму на Беларусі. На дадзены момант на сайце сабраныя навіны, артыкулы, фотаздымкі, відэа, а таксама дакументы, біяграфічныя і аналітычныя матэрыялы, успаміны і мастацкія творы на тэму камуністычных рэпрэсій.

У межах імпрэзы таксама адбудзецца паказ відэа-фільма “Пакаянне”, створанага рэжысёрам Віктарам Корзунам, прадусаркай якаго выступіла знакамітая спявачка Кася Камоцкая.

Падчас круглага стала будзе абвешчана пра стварэнне каардынацыйнай рады ініцыятываў, што займаюцца даследваннем злачынстваў камунізму і ўшанаваннем памяці рэпрэсаваных. Асноўнымі мэтамі Рады будзе каардынацыя дзейнасці і абмен інфармацыяй паміж ініцыятывамі. Арганізатары сустрэчы падкрэсліваюць, што рада “не ёсць стварэннем нейкай новай ініцыятывы ці аб’яднання”, але ёсць “пляцоўкай для каардынацыі дзеяньняў і супрацоўніцтва паміж існуючымі ініцыятывамі”. Яна адкрытая для актывістаў розных рухаў, ініцыятываў, партыяў, асобных гісторыкаў і спецыялістаў, што займаюцца праблемай камуністычных рэпрэсіяў ды простых грамадзянаў, неабыякавах да гэтай праблемы.

Папярэднюю згоду на ўдзел у Радзе выказалі: праект "Пакаянне" Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, секцыя "Мемарыял" Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, прадстаўніцтва міжнароднага аб’яднання "Мемарыял" на Беларусі, "Малады Фронт", а таксама некаторыя арганізацыі беларусаў замежжа.

Ініцыятарам круглага стала выступіў праект “Пакаяньне” Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Круглы стол пачнецца ў аўторак 21 ліпеня ў 15.00,
па адрасе пр-т. Машэрава (былая Варвашэні), 8.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments