Luo Biming (miram) wrote in by,
Luo Biming
miram
by

Першая кара эгіпецкая: цяпер на Беларусі

2-3 тыдні таму на Нёмне вымарыла рыбу. Казалі, што дзесяцікілаграмовыя самы на бераг выкідаліся, па рацэ езьдзілі на маторках, каб хваляй дохлую рыбу прыбівала да берагу, а недзе на Стаўпеччыне пагінулі 50 буслоў, якія наеліся тае рыбы.

На выходных быў зь сябрамі на Нёмне пад Стоўпцамі. Вада рудая, за два дні ў ёй заўважылі адзінокую ўклейку і больш нічога жывога (водарасьці ня ў лік). Смурод яшчэ чуваць, але ўжо не такі моцны.

Тлумачэньні няўцямныя. Адзінае, што пэўна, гэта што ў вадзе замала кіслароду -- каля 1 мг/л, а для рыбы трэба сама менш 6 мг/л. Астатняе сьмеху варта:

Как признает начальник Столбцовской районной инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды Геннадий Колосовский, в Немане возле деревни Новый Свержень действительно произошел мор, однако погибло незначительное количество рыбы; основная причина — малое содержание кислорода в воде.

По мнению Г.Колосовского, это стало следствием обильных дождей, вызвавших разлив реки, которая затопила покосы и пастбища. Наземные растения, попавшие в воду, гниют и тем самым вызывают падение уровня кислорода. Что касается маслянистых пятен на поверхности воды, то Г.Колосовский допускает, что при разливе воды в реку могли попасть «колесо или гайка», оставленные на берегу реки местными жителями.


Пад гэтым артыкулам на "Хартыі" ў камэнтарох пішуць, што гэта не адзінкавы выпадак:

Сергей, 13:00, 14.07
и не только на Немане,Птичь уже умерла 2 недели назад, даже растения ростущие в воде погибли..........
хотя старожилы говорят, что и раньше были разливы рек,но такого мора не было

Александр, 13:27, 14.07
В пятницу и субботу отдыхали с компанией на Немане неподалеку от Мира. Действительно, уровень воды в сравнение с предыдущими выходными поднялся, вода очень мутная, черная. На воде пятна как от бензина. Рыбы часть дохлая, часть - плавает сверху. Запах стоит примерно как у колхозного коровника. Поэтому о "нехватке кислорода" - это сказки.

спаси_природу_уволь_чинаря, 16:16, 14.07
у нас в р-не Осипович в р. Свислочь уже недели 3 происходит такой вот мор. К тому же эта река впадает в р. Березину и вода в ней как квас темно-красная...я чуть купаться не полез с дуру...

Crazy Town, 18:32, 14.07
На реке Ясельда (в Дрогиченском районе я видел) такие же щуки и вода такая же как на видео, а ещё вода воняет отвратительно!

Александр, 19:31, 14.07
В Лесной в Каменецком районе тож рыба дохнет по причине разлива реки. Сам видел.

Ашуканец , 20:50, 14.07
А я 9 июля на Немане рыбу пытался славить возле д. Слободка, там видно не вооруженным взглядом что в реку что-то слили,


Знаёмы кажа, што месяц назад у іх аналягічны мор быў на рацэ Вольсе (прыток Бярэзіны, Клічаўскі раён).

Ужо на гэтым тыдні рыбны мор здарыўся на рацэ Добысьне ў Жлобінскім раёне. У сёньняшняй "Народнай газэце" -- артыкул пра гэта: "Рыбам не хватает кислорода". Галоўны спэцыяліст абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Павал Новікаў супакойвае, што "ситуация некритическая", але пры гэтым дадае:

Подобные явления в нынешнем сезоне уже отмечались на других водных артериях области, в частности на реке Случь в Житковичском районе, ряде других водоемов, где все решилось естественным образом.


У сёньняшнім нумары "Вечернего Бреста" -- пра мор рыбы на Бугу з прытокамі:

По подсчетам польских экологов, в бассейне Буга, куда входят также реки Ливец, Лив, Мухавка, Утрата и Нарев, на сегодняшний день погибло более 80 тонн «живого серебра»


Можна заўважыць, што практычна ўсе выпадкі прывязаныя да паўднёвай часткі краіны. Геаграфічны роскід пярэчыць дапушчэньню, што гэта, скажам, падтапіла склад з ядахімікатамі -- не на ўсіх жа гэтых рэках. З іншага боку, заспакаяльныя тлумачэньні чыноўнікаў прымушаюць успомніць аналагічныя іх паводзіны ў 1986 годзе. Поўнага сьпісу рэк, дзе вымарыла рыбу, у друку дагэтуль, здаецца, не было.

Найвыдатнейшы дагэтуль камэнтар даў Віктар Дзямянчык, вучоны сакратар Палескага аграрна-экалагічнага інстытуту НАН Беларусі. Паразважаўшы наконт "гелиобиологической цикличности", ён скончыў на мажорнай ноце:

Но есть в заморе и плюсы. После таких спартанских условий останутся сильнейшие из рыб.


Кідаецца ў вочы падабенства з выпадкам, які апісаны ў Бібліі, у кнізе Выхад, 7, як першая з дзесяці караў эгіпецкіх:

і ўся вада ў рацэ ператварылася ў кроў, 21. і рыба ў рацэ вымерла, і рака засьмярдзела, і Егіпцяне не маглі піць з ракі; і была кроў на ўсёй зямлі Егіпецкай.


xp: miram, by
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments