shturvalova (shturvalova) wrote in by,
shturvalova
shturvalova
by

ЕГУ запрашае на новую магістарскую праграму па публічнай палітыцы

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс, Літва) да 5 верасня 2009 г. праходзіць прыём дакументаў на новую магістарскую праграму “Публічная палітыка”. Магістарская праграма была распрацавана ў супрацоўніцтве з факультэтам публічнага адміністравання Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды). Яна накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць тэхналогіямі публічнай палітыкі і могуць быць яе эфектыўнымі ўдзельнікамі ў сферы дзяржаўнага і грамадскага кіравання. 

Для ўдзелу ў праграме запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія маюць вышэйшую адукацыю ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук, а таксама тыя, хто мае досвед працы ў сферах публічнай палітыкі і грамадзянскай супольнасці. 

Навучанне будзе праходзіць на беларускай, рускай і англійскай мовах. Фармат навучання ўяўляе сабой камбінаванне вочных заняткаў у Вільнюсе і самастойнае выкананне заданняў праз сістэму дыстанцыйнага навучання. Тэрмін навучання ў магістратуры - 1,5 гады. 

Прыём дакументаў ажыццяўляецца да 5 верасня 2009 года

Да завяршэння перыяду прыёму заявак для ўсіх зацікаўленых асоб будзе праведзеная прэзентацая праграмы ў Мінску, пра што будзе паведамлена дадаткова.

Больш падрабязна з праграмай можна пазнаёміцца на сайце Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта: http://bel.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0013605/.

Subscribe

  • Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!

    С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…

  • 3 белорусских санатория

    Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…

  • Романтика большой дороги

    Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments