Kamunikat.org (kamunikat) wrote in by,
Kamunikat.org
kamunikat
by

CD і кнігі Алеся Камоцкага на Камунікат.org

Алесь Камоцкі

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску.

Бібліяграфія: „Спроба ісці па расе” (1997), „Наспадзяванае” (2004), „48” (2007), „Глыбіня дажджу” (2007), супольныя праекты — „Край” (2005, фотаальбом, фота Вадзіма Грудзько).

Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак” (1986), „Зорка спагады” (1999, на вершы Рыгора Барадуліна), „Псальмы” (2000, на вершы Рыгора Барадуліна), „Асяніна” (2001, на філасофскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе Р. Барадуліна), „Дым” (2002), „Дом” (2003), „Дах” (2006), „З бацькоўскай кружэлкі” (2008), супольныя праекты — „Як усё ў жыцці” (1998, на творы Уладзіміра Жылкі), „Віно дажджоў” (2002, на творы Уладзіміра Караткевіча), „Паравіны году” (2003, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча), „Бывайце здаровы! Bella Ciao” (2004, італьянскія песні па-беларуску, беларускія — па-італьянску), „Месяц і сонца” (2004, японскія песні па-беларуску), „Тое, што трэба” (2008, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча).
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments