Разгортваючы сваю ідэю, я вызначыў, што паводле такога даследваньня можна сабраць звесткі аб канфессыйным і моўным складзе пахаваных на могілках людзей. І гэта падолося мне цікавым, бо як казаў мне адзін мой знаёмы рэлігіязнаўца: канфесыйная статыстыка Беларусі – таямніца за сямю пячаткамі. Ну а моўнае пытаньне даўно хвалюе мяне самога.
Узброіўшыся гэтай ідэяй я рушыў да бліжэйшых могілак і гадзіну блукаў сярод помнікаў, зьбіраючы дадзеныя.Я агледзеў 750 помнікаў (прыкладна 1/5 ад колькасьці ўсіх помнікаў на могілках). Даты пахаваньня: ад 1988 да 2008 гадоў (з 2008 году новыя пахаваньні на гэтых могілках не праводзяцца), даты нараджэньня: ад 1905 да 1976 гадоў. Крытэрам азначэньня канфесыйнай прыналежнасьці пахаванага я вызначыў наяўнасьць выявы крыжа на помніку: з перакладзінай - для праваслаўных, простага – для каталікоў. Крытэрам моўнай прыналежнасьці, натуральна, мову якой запісаны дадзеныя пахаванага. Усе выпадкі, калі крыжа на помніку не было, альбо пысутнічалі іншыя нерэлігійныя сымбалі я заносіў у слупок “іншае”. У асноўным патрапляліся пяціканечныя зоркі, дьве нават з сэрпом і молатам (я іх умоўна дапасоўваў да атэістаў). Але часам былі і зусім іншыя знакі. Так, на адным помніку была выява медыцынскага сымбаля - “кубак са зьмяёй”, яшчэ на адным – “ліра”, паэтычны сымбаль, на дьвух – стылізаваныя самалёты (пэўна, пахаваныя былі лётчыкамі), а на адным малюнак з грузавым цягачом.
праваслаўныя | каталікі | іншыя | |
руская мова | 510 | 146 | 78 |
беларуская мова | 2 | 1 | 1 |
польская мова | - | 12 | - |
разам | 512 | 159 | 79 |
Канфесыйны склад:
- праваслаўныя – 68,3% (зь іх 0,4% беларускамоўных);
- каталікі – 21,2% (зь іх 0,6% беларускамоўных і 7,5% польскамоўных);
- іншыя – 10,5% (зь іх 1,3% беларускамоўных).
Моўны склад:
- Рускамоўныя – 97,9%;
- Беларускамоўныя – 0,5%;
- Польскамоўныя – 1,6%.
Якія можназрабіць вынікі? Ну па-першае, дадзеныя па канфесыйнаму складу насельніцтва нашага раёну (г.Маладэчна) трохі разыходзяцца з дадзенымі прэзідзента па гэтай тэме (нагадаю Аляксандр Рыгоравіч казаў пра 80% праваслаўных, 10% каталікоў і 10% астатніх), але гэтую розьніцу можна спісаць на “захадэнства” маладэчаншчыны. Па-другое, вытворцы помнікаў ня любяць беларускую мову (на адным з беларускамоўных помнікаў замест Ў была проста У), ну а калі сур’ёзна то з мовай у нас хрэнова. Два з чатырох помніка прыпалі на канец адраджэньня - 1995 год, два астатніх больш сучасныя: 2005 і 2007 гадоў. Можа гэта і добрая тэндэнцыя, але…