Kamunikat.org (kamunikat) wrote in by,
Kamunikat.org
kamunikat
by

Камунікат.org запрашае да супрацоўніцтва беларускіх аўтараў, выдавецтвы і рэдакцыі!

Інтэрнэт-бібліятэка Камунікат.org узьнікла ў 2000 годзе, як прыватная ініцыятыва і стваралася на грамадзкіх пачатках. З часам сьціплы збор публікацыяў перарос у буйную бібліятэку, якая сёньня зьяўляецца адной з найбольш папулярных бібліятэкаў у сеціве. Камунікат.org – праект Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку супрацоўнічае з рэдакцыямі многіх пэрыядычных выданьняў Беларусі і замежжа, з выдавецтвамі і аўтарамі, з навукоўцамі і дасьледчыкамі, з творцамі розных напрамкаў мастацтва. Па адрасу www.kamunikat.org знойдзеце публікацыі як клясыкаў беларускай літаратуры, так і маладых пачынаючых аўтараў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кнігаў, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Камунікат.org крыніцай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.
Тут можна таксама пазнаёміцца з навінкамі друку розных краінаў сьвету – усё, што выдаецца беларусамі і пра беларусаў, навуковыя даследаваньні, слоўнікі, мэтадычныя дапаможнікі, матэрыялы, якія маюць сувязь з беларускасьцю ва ўсіх яе праявах, - усё гэта знойдзеце на старонках Інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат.org

Камунікат.org у рамках праекту «Беларускія аўтары» дае таксама магчымасьць ствараць пэрсанальныя сайты беларускіх пісьменьнікаў, публіцыстаў і дасьледчыкаў, якіх кнігі знаходзяцца ў рэсурсах бібліятэкі.
Ад нядаўна ўзорам праекту «Беларускія аўтары», распачаў працу новы праект - «Беларускія выдаўцы і выдавецтвы». Тут ствараюцца інтэрнэт сайты зь інфармацыяй пра асобныя беларускія выдавецтвы і выдаўцоў. На сайтах таксама зьяўляецца інфармацыя пра кнігі выдадзеныя гэтымі выдавецтвамі, якія знаходзяцца ў рэсурсах Камунікат.org
Праект «Беларускія выдаўцы і выдавецтвы» дае магчымасьць больш лёгка вандраваць па зборах Беларускай Інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат.org, ды знаёміцца з навінкамі друку ды напрамкамі дзейнасmці асобных выдавецтваў.
У планах чарговы праект – «Выдавецкія сэрыі».
Каб пабываць ў гэтай бібліятэцы ня трэба выходзіць з дому – дастаткова ўключыць кампутар, не трэба чакаць у чарзе па кнігу – яны даступныя ўвесь час, ня трэба плаціць за абанемент – карыстаньне бібліятэкай бясплатнае.
Заходзьце і карыстайце, калі ласка. Запрашаем!
Кантакт: kamunikat@kamunikat.org
Subscribe

  • Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!

    С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…

  • 3 белорусских санатория

    Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…

  • Романтика большой дороги

    Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments