Citus (citus) wrote in by,
Citus
citus
by

  • Location:
  • Music:

Слава Воршы ўжо ня горша!


Традыцыйны адкрыты фэст беларускай аўтарскай песні й паэзіі “Аршанская бітва-2009” мае адбыцца на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году – на беразе Дняпра блізу Воршы 5 верасня (пачатак а 19-й гадзіне).

Да месца можна даехаць: ад аўтавакзала аўтобусам ці маршруткай Ворша-Дуброўна да прыпынку “Гацькаўшчына” (суседнія прыпынкі – перад Гацькаўшчынай “Крапіўна”, пасля Гацькаўшчыны – “Лугаўцы”). У цэнтры Воршы аўтобусы і маршруткі дубровенскага напрамку спыняюцца таксама па вул. Камсамольскай перад мостам праз Дняпро.

Спадарожныя цікавосткі: па два бакі Цэнтральнае плошчы знаходзяцца музей Уладзіміра Караткевіча і Прыдняпроўскі дзіцячы парк з помнікам Караткевічу блізу месца дому, дзе прайшло ягонае дзяцінства.

У парафіяльным касцёле Св. Язэпа (вул. Савецкая) экспануецца адзіная на Беларусі каляровая ксеракопія ў натуральны фармат вядомай карціны ХVI ст. “Аршанская бітва”, арыгінал каторай экспануецца ў Музеі Нарадовым (Варшава); да касцёла ад прывакзальнае плошчы можна даехаць маршрутам № 1 да прыпынку “Швейная фабрыка”.

Што трэба ведаць гледачу і ўдзельніку: фэстываль традыцыйна адбываецца на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году – левым беразе Дняпра пры ўпадзенні ў яго рэчкі Крапівенкі. Фэст ад пачатку быў задуманы як імпрэза выхаднога дня ў фармаце open air, таму пачынаецца вечарам бліжэйшай да 8 верасня суботы (сёлета гэта якраз 8 верасня) і доўжыцца практычна ўсю ноч з тым, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі выспацца, адпачыць і спакойна дабрацца дадому. Трэба памятаць, што фэст праходзіць на адкрытым паветры на беразе ракі, таму варта падумаць пра адпаведную вопратку, запас ежы і пажадана дах над галавой (намёт). Запас дроў для вогнішча будзе на месцы.

Некалькі слоў з гісторыі: першы фэстываль беларускай аўтарскай песні “Аршанская бітва” адбыўся ў 1991 годзе з ініцыятывы вядомага барда Андрэя Мельнікава і арганізацыйнай падтрымкі журналіста Юркі Копціка. З таго часу фэст нязменна праходзіў у азначаны час і на азначаным месцы ва ўсе гады, за выключэннем 1994, 1996-1997 гадоў, для чаго былі прычыны. На “Аршанскай бітве” ў розныя гады выступалі практычна ўсе вядомыя беларускія аўтары: Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Зміцер Сідаровіч і гурт “Камелот”, Лера Сом, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Таццяна Беланогая, Лана Медзіч, Таццяна Барысік, гурт “Водар сусвет”, Анатоль Кудласевіч і многія, многія іншыя.

Болей можна прачытаць тут (навіны фэсту, мапы, рэгістрацыя выканаўцаў, інфармацыя для наведвальнікаў народнага свята) :

http://vorsafest.livejournal.com

Суполкі прыхільнікаў фэсту ў сацыяльных сецівах:

Vkontakte: http://vkontakte.ru/club8060099
Facebook: http://www.facebook.com/group.php?gid=56050879850
Twitter: http://twitter.com/vorshafest

Сувязь з прыхільнікамі фэстываля:  Vorsha2009@gmail.com

Мапа, з пазначаным месцам, дзе адбываецца фэст:


Subscribe

  • Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!

    С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…

  • 3 белорусских санатория

    Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…

  • Романтика большой дороги

    Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments