Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

19.09. Сьвята, са сьлязьмі на вачох…

«19 верасьня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі надаў Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу і гербу “Пагоня” статус дзяржаўных сымбаляў. Але перш чым прыгадаць падрабязнасьці таго паседжаньня – колькі слоў пра даволі распаўсюджаны міт, зьвязаны з цяперашнім кіраўніком дзяржавы…»

«Дзень, калі плакаў Пазьняк»

«…Лукашэнка ня мае права ўдзельнічаць у выбарах. Гэтага не дазваляе яму закон і Канстытуцыя Беларусі, і нават цяперашняя канстытуцыя, якую рэжым прэпараваў у 1996 годзе. Цяперашні статус Лукашэнкі юрыдычна кваліфікуецца як узурпатар прэзыдэнцкай улады. Гэта абумоўлена незаконным рэфэрэндумам 17 кастрычніка 2004 года аб прадаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў і аб магчымасьці неабмежаваных кадэнцыяў; рэфэрэндумам, які супярэчыў канстытуцыі і ня быў прызнаны намі і міжнароднай супольнасьцю… Незаконны ўдзел Лукашэнкі ў чарговых (чацьвертых) выбарах прэзыдэнта мусіць разглядацца як крымінальнае дзеяньне, накіраванае на захоп улады. Удзел іншых асобаў у такіх выбарах разам з Лукашэнкам будзе азначаць згоду гэтых асобаў, фактычнае прызнаньне крыміналу, а таксама садзеяньне гэтаму крыміналу ў ашукваньні грамадзтва, у стварэньні ілюзіі нармальных выбараў. Дзейнічаючы па-крымінальнаму, незаконнымі мэтадамі, Лукашэнка і яго атачэньне зайшлі вельмі далёка. Дарогі ў тыл ужо няма. Яму ўжо страшна страціць уладу, бо будзе расплата. Каб захаваць гэтую ўладу, ён пойдзе на любое парушэньне, і калі спатрэбіцца, здасьць усё акрамя ўлады…»

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments