«Жыцьцё Адольфа Янушкевіча і яго Лісты з кіргіскіх стэпаў»
I том
Радзінна-прыяцельскі дар
Пераклад з польскай мовы, прадмова і камэнтары: Г. Суднік-Матусэвіч
Мінск, «Медисонт», 2008
Гэтая Кніга — Надзвычайная. Яна складзена зь лістоў самога Адольфа Янушкевіча, напісаных ім з Сыбіры, дзе ён быў у выгнаньні (1832–1856), да сваёй радзіны й прыяцеляў. Даўныя пачуцьці, сабраныя тут у вянок сухіх несьмяртэльнічак, перажываюцца нанава; папраўдзе Гэтая Кніга пра носьбіта высокага Духу, якім быў Адольф Янушкевіч…