Даведка Еўрарадыё: Андрэй Лянкевіч, беларускі фатограф, нарадзіўся ў 1981 годзе ў Гродне. У 2004 годзе атрымаў ступень бакалаўра эканамічных навук у БДУ. У 2004-2005 гадах вучыўся ў “Caucasus Media Institute” у Ерэване ў межах праграмы “World Press Photo”, які скончыў з адзнакай. Дыпломным праектам была гісторыя пра Езедаў — маленькі народ Арменіі. Па выніках праекту была выдадзеная кніга. У 2006 годзе ўдзельнічаў у міжнародным фотапраекце “Зона”, у межах якога 12 фатографаў з краін Еўрасаюза і краін, якія мяжуюць з ЕС, працавалі над фотарэпартажамі на тэму “Мяжа”. У верасні 2007 года ўдзельнічаў у "Focus on Monferrato" майстар-класе. У 2008-м працаваў над серыяй фатаграфій пра сучасную сям'ю ў межах стыпендыі асацыяцыі "Pour l'Instant" (Ніёрт, Францыя).
Чытаць далей...