Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Родная мова

«1. Мова сваёй нацыі, мова продкаў, якая зьвязвае чалавека зь яго народам, з папярэднiмі пакаленьнямі, іхнымі духоўнымі набыткамі.
2. Псыхалінгвістычная катэгорыя, што адлюстроўвае эмацыйныя адносіны да мовы, этнічную арыентацыю чалавека.
3. Мова, на якой чалавек мысьліць без дастатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі ў вуснай і пісьмовай слоўнай форме, якая служыць падмуркам яго этнічнага самаўсьведамленьня, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

Паняцьце «родная мова» ня зводзіцца да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсьліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцьця «родная мова» пабочнымі асобамі на аснове той або іншай кампэтэнцыі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацьнейшую афэктыўную прывязанасьць да іншай мовы, якую і называюць роднай. Існуюць і зусім складаныя выпадкі, калі родная мова якога-небудзь чалавека можа зьмяняцца на працягу жыцьця. У падручніку па сацыялінгвістыцы Вахціна і Галаўко адмыслова падкрэсьліваецца, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая». Адсюль вынікае, што кожны беларус мае поўнае маральнае права назваць сваю родную мову - БЕЛАРУСКАЙ… таму пытанне "ці варта хлусіць?" лепш задаць тым, хто рыхтаваў матэрыялы для перапісу…»

via zmagarka in «ці вы таксама збіраецеся хлусіць перапісчыкам?»

Шмат інфы пра перапіс:
http://community.livejournal.com/litviny2009

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments