Едзеш праз Беларусь добрымі і вельмі добрымі, шырокімі дарогамі. Аднолькава як на галоўных, так і на трэцеразрадных бачныя вынікі сталага апекавання паверхняй дарог, мастоў і чыгуначных пераездаў.
Аўтамабіляў – у тым ліку і цяжкавозаў – едзе значна менш, чым у Польшчы. Выклікана гэта хіба што большай адлегласцю паміж вялікімі гарадамі і адсутнасцю з’явы інстытута гандлёвых прадстаўнікоў, якія круцяцца ў нас ва ўсе бакі, намагаючыся прадаць розныя тавары і паслугі.
Увагу кіроўцаў не пераймае прыдарожная рэклама, якой нават у гарадах адносна няшмат. Аўтазапраўкі, матэлі і бары для падарожных размешчаныя на разумных, даволі працяглых адлегласцях, а фірмы і іншая нерухомасць размешчаныя як правіла на пэўнай адлегласці ад дарогі і да іх няма індывідуальных з’ездаў.
і гэтак далей...
З.Ы. парадавала канцоўка артыкулу))) адразу ж прыгадалася цытата з "Залатога цяля" Ільфа і Пятрова: "амерыканскі прафессар на 500 старонках апісвае цудоўныя дасягненьні савецкай краіны ў галіне эканомікі, дае доказ таго, што 5-цігадовы плян будзе выкананы і перавыкананы, а на 501-ай старонцы робіць выснову, што менавіта таму і трэба знішчыць савецкую Расею ў заваёўнай вайне" (выбачайце за гэтую адсябеціну)))