Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Беларускамоўныя бланкі

«Сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ў Наваполацку сведчаць аб тым, што пры правядзенні перапісу складваюцца ўмовы для парушэння закона аб мовах. Перапісчыкі ў Наваполацку кажуць, што бланкаў перапісных лістоў на беларускай мове ў іх няма. Пасля тэлефоннай размовы з інструктарам перапіснога ўчастка выяўляецца, што бланкаў на беларускай мове да іх увогуле не паступіла, але, па яго словах, яны выканаюць пажаданне грамадзяніна і праз нейкі час правядуць у яго апытанне з дапамогай беларускамоўнага бланку. Фактычна складваецца сітуацыя, калі на падставе «аб’ектыўных» абставінаў, беларускамоўных грамадзянаў Беларусі ўгаворваюць згадзіцца на рускамоўныя перапісныя лісты»

Прачытаўшы гэнае, патэлефанаваў на наш перапісны пункт. Справа не така дрэнна, але-ж я абалдзеў! Апынулася, каб не патэлефанаваў, і яны мяне не пазначылі адмыслова — прыйшлі б да мяне, мусіць, з расейскамоўным бланкам :( Яшчэ запыталі: а колькі бланкаў мне трэба? Я: як колькі — на ўсіх, 4 асобнікі! Без праблем пазначылі, размаўлялі ветліва. Як пачулі пра беларускамоўныя бланкі — ажывіліся — помесь радасьці і зьдзіўленьня — паабяцалі, што ўсё будзе хакей :) Але-ж я ўся-роўна ім нагадаю напярэдадні сваёй пятніцы :)

Раю вам, каб не было казусаў, прыйсьці на
стацыянарны пункт, і тамака запісацца ў белмове!

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments