"Другі" ролік - значна больш каштоўны. Ягоныя аўтары зрабілі навуковае адкрыцьце - знайшлі няведамую дагэтуль "туніскую мову"
я б не стаў драматызаваць. Гэта самі тунісцы спрабуюць яе выдзеліць з агульнаарабскай. Аўтары тут не пры чым.

А другі сапраўды больш каштоўны - там пра мову ўдома.

З.Ы. http://www.araboo.com/dir/tunisian-language


"Гэта самі тунісцы спрабуюць яе выдзеліць з агульнаарабскай"

Вось-вось!
Ці не здаецца вам, што такі "аргумэнт" не на карысьць самастойнай, "нявыдзеленай" з якой-небудзь іншай, беларускай мове?
тэзіс пра "нявыдзеленасць" беларускай калі не на могілках, то хутка там будзе.

таму аналогія, на мой погляд, тут зусім не відавочная
наадварот, тунісцы не вылучаюць свой дыялект-мову як асобную, а арабская мова зьяўляецца макрамовай, якая ўключае ў сябе шмат падвідаў, якія могуць значна адрозьнівацца адзін ад аднога. падобна зь нямецкай, напрыклад адзін немец можа размаўляць па ніжнесаксонску, другі — па-баварску, і я ня ўпэўнены, што калі яны сустрэнуцца, яны зразумеюць адзін аднога, калі будуць размаўляць на сваіх мовах, не пераходзячы на стандартную нямескую. І наўрад ці тут можна сказаць, што яны размаўляючы на сваіх дыялектах размаўляюць па-нямецку (бо размаўляюць нібыта па-нямецку, а адзін аднога не разумеюць).

тое самае і арабска-туніскай. ёсьць моўная зьява, на якой размаўляюць менавіта ў Тунісе. чаму нельга сказаць «я размаўляю па-туніску» (па-ніжнесаксонску, па-баварску, па-паляшуцку), каб адназначна ахарактарызаваць гэтую зьяву? у чым прынцыповая памылка?
"у чым прынцыповая памылка?"

Не варта было паказваць тут гэтага тунісца - ён размывае ўвесь сэнс ідэі роліка. Уявіце, каб замест яго быў бы, напрыклад, аўстрыец - "я размаўляю па-аўстрыйску", аўстраліец - "па-аўстралійску", кубінец, мексіканец, аргентынец і г. д...
Разлічана, напэўна, на тое, што звычайны гледач не ўцяміць, "што там за тунісец такі".

Падобны кліп не павінны даваць магчымасьці для думак кшталту: "а ці існуе наогул туніская мова? ці гэта не дыялект?"
Думка пра "дыялект" можа сапсаваць усё.
мне падаецца, што мы глядзім на гэта з розных бакоў. магчыма, сапраўды варта было выключыць тунісца, каб пазьбегнуць розначытаньняў, але на маю думку мэсідж роліка быў у тым, што «я размаўляю на мове маёй зямлі». то бок нават «я размаўляю на аўстрыйкім дыялекце нямецкай мовы» сюды выдатна ўпісваецца, бо гэта маё, я ім ганаруся. і ўжо не прынцыпова, чым зь лінгвістычнага пункту гледжаньня гэта зьяўляецца: мовай, дыялектам, гаворкай ці чым-небудзь яшчэ.

прынамсі, у мяне такое бачаньне, магчыма, у вас проста крыху іншае, напрыклад, з пункту гледжаньня ідэтнычнасьці моваў.