Kamunikat.org (kamunikat) wrote in by,
Kamunikat.org
kamunikat
by

Толькі на Камунікат.org: Васіль Быкаў Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах, том 2
Шапран Сяргей

Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, часопісам «Новый мир» ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку (пачынаючы з 1948 г.) і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, У. Някляева, З. Пазьняка, А. Пяткевіча, С. Шушкевіча, А. Якаўлева). Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню. Болей...


Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments