forumbelarus wrote in by

З усіх беларусаў моладзь найменш жадае размаўляць па-беларуску

Беларусы паважаюць родную мову, але не хочуць на ёй размаўляць. Бо ставяцца да яе не як да асабістай каштоўнасці, а як да грамадска важнай справы, якую “заўжды робіць хтосьці, а я магу сачкануць”. Самае горшае стаўленне да мовы — сярод моладзі

Пра гэта і іншае ў інтэрв'ю “Еўрарадыё” расказвае адзін з аўтараў даследвання “Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў: хто мы і якімі будзем”, сацяёлаг Віталь Сіліцкі.