generation_xyz (generation_xyz) wrote in by,
generation_xyz
generation_xyz
by

ТОП-10 беларускіх саўковых правілаў

Савецкага Саюзу няма ўжо ледзь ня 20 год. Але нашай краіны гэта ня тычыцца. ТОП-10 самых тупых саўковых правілаў у Беларусі!

Мы адмыслова не сартавалі іх па тупасьці, каб гэта маглі зрабіць вы, нашыя чытачы. У самым нізе вы знойдзеце апытанку, дзе зможаце прагаласаваць за самае тупое, на ваш погляд, правіла. Паехалі!

1. Пакецікі ў крамах. Хто бываў за мяжой - ведае, што ў крамах там за фасовачныя пакецікі і іншую ўпакоўку плаціць ня трэба. У нас жа вы раскашэльваецеся ня толькі за пакеты, у якіх панясеце набытае дадому, але і за фасовачныя таксама. Набываеце торцік – заплаціце дадатковыя паўтары тышчы за каробачку. Так, у Эўропе звычайныя вялікія плястыкавыя пакеты – таксама платныя. А вось экалягічныя ўпакоўкі раздаюць бескаштоўна. У нас, у тым жа "Гіпа", картонная экалягічная ўпакоўка каштуе ў 10 разоў даражэй за пакет. І што мы ў выніку выбіраем? 

2. Талёны ў паліклініках. Кожнаму з нас калі-небудзь даводзілася стаяць у чарзе ў паліклініцы. А каб патрапіць у гэтую чаргу, трэба атрымаць талён, у якім будзе прызначаны кабінэт і час, калі вас прымуць. Толькі фіг вам! Усё адно давядзеца чакаць, пакуль пройдзе жывая чарга. І ў гэтай чарзе могуць апынуцца людзі, якія павінны былі патрапіць на прыём як 3 гадзіны таму, так і праз 3 гадзіны. А тыя, хто паспрабуе прайсьці ў кабінэт у свой прызначаны час, стоадсоткава пачуюць: "Э, куда прош, в очэрэдзь!"

Чытаць далей і галасаваць...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 8 comments