Суседзяў па плянэтарнай абшчазе трэба ведаць у твар. Іх інтарэсы трэба ўлічваць. Зь імі трэба знаходзіць агульныя мовы.
Толькі тады вы можаце разьлічваць на тое, што і яны паставяцца да вас па-людзку. Культурныя абмены - адзін са шляхоў такога збліжэньня, а іх вынік - шматлікія дэсанты найлепшых творчых ды вытворчых сілаў: нацыянальныя выставы, канцэрты, фэсты. Ня кожны асіліць ролю “інсайдэра” на падобным мерапрыемстве. Яно й ня дзіва: аказваецца, “яны” не такія, як мы. Больш за тое: яны не такія, як мы думалі!