У НАШАЙ КРАІНЕ створаны грамадскі арганізацыйны камітэт святкавання 1000-годдзя назвы Літва “Міленіум Літвы”, у які ўвайшлі доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч (старшыня), пісьменніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, доктар медыцынскіх навук Алесь Астроўскі, доктар біялагічных навук Аляксей Мікуліч, гісторык-археолаг Эдвард Зайкоўскі, старшыня міжнароднага аб’яднання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, мастак Аляксей Марачкін, краязнавец і святар Леанід Акаловіч, краязнавец і даследчык Здзіслаў Сіцька, мастак Мікола Купава (намеснік) і іншыя.
АРГКАМІТЭТ “МІЛЕНІУМ ЛІТВЫ”, зыходзячы з дасьледваньняў, якія сьцьвярджаюць, што найменне Літва адносіцца да старажытнай тэрыторыі Беларусі, прыкладае намаганні для далейшага вывучэньня гісторыі Літвы. Сённяшнія беларусы аж да пачатку ХХ стагоддзя называлі сябе ліцвінамі. Тэрміны Беларусь і беларусы навязаны нам расійскай адміністрацыяй у сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Беларусь з’яўляецца галоўнай пераемніцай Вялікага Княства Літоўскага. Нашыя землі ў ВКЛ складалі яго большую, асноўную частку. Менавіта на нашых землях і паўстала вялікая дзяржава ВКЛ, аб’яднаўшы ў XV стагоддзі ранейшыя асобныя княствы-землі: Наваградскае, Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае, Гарадзенскае і інш.
У ЭТНАГЕНЭЗЕ ЛІЦВІНОЎ-БЕЛАРУСАЎ удзельнічалі славянскія і балцкія плямёны: полацкія, пскоўскія, смаленскія крывічы, радзімічы, севяране, дрыгавічы, частка палескіх валынянаў, падляскія яцвягі, асобныя групы прусаў-мігрантаў з Прусіі, дайнава і племя літва. Урэшце з пляменных назваў перамагла назва Літва, даўшы сваё імя аб’яднанай і цэнтралізаванай дзяржаве – Вялікаму Княству Літоўскаму.
МЕНАВІТА Ў ПЕРШАЙ СТАЛІЦЫ ВКЛ – Наваградку, у 1253 г., каранаваўся на караля наш першы кароль Міндоўг. Назвы вёсак і мястэчак: Літва, Ліцвіны, Ліцвяны, Ліцвянцы, Літоўка, Літавец, Літоўчыкі, Літоўск, Літоўшчына, Літоўцы, Ліцвічы, Ліцвін, Ліцвінава, Ліцвінкі, Ліцвінчычы, Ліцвінаўка, Ліцвякі ды інш. рассеяны па ўсім абшары сённяшняй Беларусі і там, куды калісьці даходзілі межы ВКЛ. Нярэдкімі з’яўляюцца і беларускія прозьвішчы з коранем “літ”: Ліцьвін, Літвін, Літовец, Ліцьвіновіч, Ліцьвінка і іншыя.
Літва