Канстанцыя Скірмунт «Наша „тутэйшасць“»
«З’явіўся нядаўна ў прэсе выраз, якія стаўся прычынаю абразы для людзей з партыйнымі поглядамі, выраз, які акрэслівае элементарнае самапачуццё жыхароў нашага краю — Літвы разам з Беларуссю. Выраз гэты — нашая тутэйшасць. Іранізавалі на гэты тэмат у выданнях, рабіліся строгія дакоры тым, хто «наіўна» прызнаваўся да «тутэйшасці», ранілася і раніцца натуральнае ды здаровае пачуццё. Зразумейма той выраз ў сапраўднасці, а не ў карыкатуры…
Кожны з нас, халоп або шляхціч, на зямлі Літвы ці Беларусі, мае аднолькавае права з годнасцю звацца літвінам, палякам альбо беларусам. Кожны з нас мае права культурнымі і маральнымі спосабамі кшталціць і развіваць свой народ. Кожнаму з нас: зямлю пад нагамі, неба над галавою, ягонаю ёсць вялікая мінуўшчына краю. І тыя правы, прынятыя з гісторыі, сённяшні дзень перадае будучыні…»