А падзяліцеся са мной, як у Вас у хаце прынята Каляды святкаваць?
Мая бабуля абавязкова 12 страваў (можна было і больш, але каб на 12 дзялілася) на калядны стол ставіла, а пад абрус салому клала. А яшчэ заўсёды ялінка была да самай столі і цацкі старыя-старыя, з розных гадоў на ялінку вешаліся. А есьці увечары можна было только поснае, а мясное і салодкае толькі пасля поўначы (дзецям, якія да поўначы засыналі, вядома ўжо толькі з раніцы).
Карп абавязкова на стале быў. "Вінцікі" - печыва. А яшчэ рабіла бабуля макавы кісель і "слізікі". Гэтыя слізікі былі проста вельмі твёрдае печыва памерам с фасоліну. КІдалася яно ў той кісель і патроху разбухала, станавілася слізкім. Мо і смачна было, але апроч бабулі яго рэдка хто еў. Але гатавалі заўсёды :)))) Традыцыя! :)
А вось варажыць забаранялася. Бо і на Раство - гэта грэх.
Калядаваць неяк не прынята было ў бабулінай вёсцы. Вельмі рэдка хто з дзяцей хадзіў з песенькамі па хатах. А дарослыя то дакладна не.
А як у Вас?
Вельмі цікава, падзяліцеся!