my_tut wrote in by

Таямніцы жыцця і смерці першага беларускага генерала (відэа)

11 снежня на тэлеканале “Белсат” адбудзецца прэм’ера першага ў гісторыі дакументальнага фільму пра Станіслава Булак-Балаховіча. Паводле кінадраматурга, аўтара сцэнара Уладзіміра Халіпа і рэжысёра Сяргея Ісакава, у фільме постаць першага беларускага генерала паўстае перад гледачом зусім інакш, чым у папярэдніх гістарычных працах. Што дае падставы на гэткае сцверджанне і чаму беларусам бракуе сваіх герояў – у інтэрв’ю “МЫ” распавядаюць аўтары фільму “Генерал няскончанай вайны”.