by_newmedia
Новы Час, Новыя Людзі, Новыя Мэдыі!
Мы былі статычнымі, а павінны стаць гібкімі й мабільнымі.
Колькасьць інфармацыі імкліва павялічваецца. Як удала рэагаваць на выклікі часу, як справіцца з канвэргенцыяй СМІ, выбіраць інфармацыю і выкарыстаць перавагі апэратыўнасьці, інтэрактыўнасьці ды індывідуалізацыі?
Адказы на ўсе гэтыя пытаньні й ня толькі вы можаце знайсьці на прасторах гэтай суполкі.
by_newmedia – гэта месца для людзей, якія цікавяцца Новымі Мэдыямі і маюць патрэбу асэнсаваньня, рэфлексыі й рэакцыі на зьмены й выклікі, якія нясе з сабой Новы Час.

Зазвычай да “абшару кампэтэнцыў” Новых Мэдыяў залічваюць сацыяльныя сеткі ды блёгі, мультымэдыя прадукты, інтэрактыўныя творы мастацтва, кампутарную анімацыю, лічбавае кіно, віртуальную рэальнасьць ды інтэрфэйсы тыпу “чалавек-кампутар”.
Цэнтральнае месца ў інфармацыйнай прасторы Новых Мэдыяў займае канцэпцыя стварэньня ідэальнай камунікатыўнай сістэмы (інфармацыйнай супэрмагістралі), у якой адбываецца інтэграцыя гуку, відэа й тэкставых дадзеных з магчымасьцю выкарыстаньня інтэрактыву й гіганцкіх электронных бібліятэкаў.
Пры чым разьвіцьцё гэтай канцэпцыі суправаджаецца такімі постіндустрыальнымі зьменамі як узаемадапаўненьне навейшых тэхналягічных дасягненьняў, агульная лібералізацыя сацыяльных адносінаў, глябалізацыя рынкаў й рост сэктара паслугаў, але разам з тым адзіноцтва й згубленасьць у Інтэрнэце, вымушанае атаясамленьне сябе з дробнай часьцінкай сусьвету ; узрастаючая празмернасьць інфармацыі й немагчымасьць яе засваеньня.
Разам з распаўсюдам новых мэдыяў адбываецца “рэвалюцыя сьвядомасьці”, якая неверагодна хутка адкрыла магчымасьць камунікацыі “многіх з многімі” ды зрабіла ўнівэрсальны доступ у глябальную сетку натуральнай часткай нашага жыцьця. Аднак дасканалыя кампутаровыя тэхналёгіі й тэлекамунікацыі адкрываюць у той жа час новыя магчымасьці для татальнага кантролю над грамацтва, нарошчваюць нашую няпэўнасьць, пагражаюць дэзарганізацыяй й канфліктам каштоўнасьцяў.
Мэта
by_newmedia - каб Новыя Мэдыі спрыялі ўзбагачэньню культурнага досьведу людзей, а ня сталі інструмэнтам татальнага кантролю над грамацтвам і шляхам да ўсталяваньня дыктатураў.
Адкрытае сяброўства, свабодны удзел, мадэрацыя допісаў. Запрашаем :)
Фота Fredcavazza
Мы былі статычнымі, а павінны стаць гібкімі й мабільнымі.
Колькасьць інфармацыі імкліва павялічваецца. Як удала рэагаваць на выклікі часу, як справіцца з канвэргенцыяй СМІ, выбіраць інфармацыю і выкарыстаць перавагі апэратыўнасьці, інтэрактыўнасьці ды індывідуалізацыі?
Адказы на ўсе гэтыя пытаньні й ня толькі вы можаце знайсьці на прасторах гэтай суполкі.
by_newmedia – гэта месца для людзей, якія цікавяцца Новымі Мэдыямі і маюць патрэбу асэнсаваньня, рэфлексыі й рэакцыі на зьмены й выклікі, якія нясе з сабой Новы Час.Зазвычай да “абшару кампэтэнцыў” Новых Мэдыяў залічваюць сацыяльныя сеткі ды блёгі, мультымэдыя прадукты, інтэрактыўныя творы мастацтва, кампутарную анімацыю, лічбавае кіно, віртуальную рэальнасьць ды інтэрфэйсы тыпу “чалавек-кампутар”.
Цэнтральнае месца ў інфармацыйнай прасторы Новых Мэдыяў займае канцэпцыя стварэньня ідэальнай камунікатыўнай сістэмы (інфармацыйнай супэрмагістралі), у якой адбываецца інтэграцыя гуку, відэа й тэкставых дадзеных з магчымасьцю выкарыстаньня інтэрактыву й гіганцкіх электронных бібліятэкаў.
Пры чым разьвіцьцё гэтай канцэпцыі суправаджаецца такімі постіндустрыальнымі зьменамі як узаемадапаўненьне навейшых тэхналягічных дасягненьняў, агульная лібералізацыя сацыяльных адносінаў, глябалізацыя рынкаў й рост сэктара паслугаў, але разам з тым адзіноцтва й згубленасьць у Інтэрнэце, вымушанае атаясамленьне сябе з дробнай часьцінкай сусьвету ; узрастаючая празмернасьць інфармацыі й немагчымасьць яе засваеньня.
Разам з распаўсюдам новых мэдыяў адбываецца “рэвалюцыя сьвядомасьці”, якая неверагодна хутка адкрыла магчымасьць камунікацыі “многіх з многімі” ды зрабіла ўнівэрсальны доступ у глябальную сетку натуральнай часткай нашага жыцьця. Аднак дасканалыя кампутаровыя тэхналёгіі й тэлекамунікацыі адкрываюць у той жа час новыя магчымасьці для татальнага кантролю над грамацтва, нарошчваюць нашую няпэўнасьць, пагражаюць дэзарганізацыяй й канфліктам каштоўнасьцяў.
Мэта
by_newmedia - каб Новыя Мэдыі спрыялі ўзбагачэньню культурнага досьведу людзей, а ня сталі інструмэнтам татальнага кантролю над грамацтвам і шляхам да ўсталяваньня дыктатураў.Адкрытае сяброўства, свабодны удзел, мадэрацыя допісаў. Запрашаем :)
Фота Fredcavazza