Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Партыя Вёскі й партыя Гораду

«…Больш за ўсё шуму ў блогасфэры нарабіў "Адкрыты ліст супраць хомопропаганды", падпісаны Аляксандрам Стральцовым-Карвацкім, да беларускіх праваабаронцаў. Аляксандар Стральцоў-Карвацкі заклікаў Рабочую групу Асамблеі НДА, ПЦ "Вясна" і Беларускі Хэльсінскі Камітэт спыніць супрацоўніцтва з грамадзкай ініцыятывай "ГейБеларусь" - "пакуль наш родны Менск, не паўтарыў лёс Садому і Гаморы". Чым зрабіў вялікую паслугу прыхільнікам адстойваньня правоў сэксуальных мяньшыняў.

Да зьяўленьня гэтага ліста рэдкі блогер зь ліку гетэрасэксуальнай большасьці закідваў слоўца ў абарону геяў. Гамафобія панавала непадзельна і геі атрымлівалі кухталі з усіх бакоў. Аднак калі паўстала пытаньне выбару паміж геямі і ультра-кансэрватарамі нават многія зацятыя гамафобы пачалі ўскосна абараняць гомасэксуалістаў. Таму што, падобна, успрынялі ініцыятыву Стральцова-Карвацкага як замах Вёскі на Горад. Невыпадкова l_u_f_t, парадыруючы згаданы ліст, замест "традыцыйных каштоўнасьцяў" уставіў "паўкабана ў халадзільніке, і штоб не была вайны". Зьдзекліва абазначыўшы сялянскасьць падпісантаў ліста. Зрэшты, падпісанты не пакрыўдзіліся. Наадварот, ахвотна згадзіліся з такім азначэньнем.

Такім чынам, у беларускай блогасфэры, дасюль даволі расплывістай, слаба дыфэрэнцыяванай паводле палітычных перакананьняў, зьявіліся дзьве больш меньш акрэсьленыя групы: партыя Гораду і партыя Вёскі. Прастора выбару пашырылася: калі раней пазыцыяў было ўсяго тры - за Лукашэнку, супраць Лукашэнкі, супраць усіх - цяпер можна далучыцца да "гараджанаў" або "сялянаў". Працэс пайшоў, як той казаў.

Вы за каго: за Горад або за Вёску?»

http://www.svaboda.org/content/article/1911186.html
http://community.livejournal.com/by_politics/1969729.html

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment