generation_xyz wrote in by

Навіны са смакам рэпчыны

Ньюс-фрыстайл за тыдзень 21-27.12 ад МС Небрежный Брежнев. Пра дэпутатаў, забойцаў, “Інтэграл”, tut.by і  надвор'е на НГ.

Першы і адзіны ў гісторыі савецкі МС, Небрежный Брежнев, калісь выходзіў на Чырвоную плошчу і пад біт курантаў чытаў народу апошнія навіны, зарыфмаваныя ды разбаўленыя амэрыкансікім слэнгам.
 

Не зразуметы, як і ўсё, што абганяе свой час, ён адсядзеў на Лубянцы добры дзясятак, дачакаўся прыходу новай эпохі і зараз зноў выходзіць да мікрафону, каб рубіць рыфму-матку.
Сёньняшні ньюс-фрыстайл за тыдзень 21-27.12 - пра дэпутатаў, забойцаў, “Інтэграл” і яшчэ раз дэпутатаў. Але калі Небрежный Брежнев прысьвячае вам песьню, гэта не заўсёды добра.

Слухаць!