Kamunikat.org (kamunikat) wrote in by,
Kamunikat.org
kamunikat
by

Кніганоша, 1 на Камунікат.org

Кніганоша
інфармацыйны бюлетэнь
1

Шаноўныя чытачы! Перад вамі першы нумар літаратурнага бю­летэня “Кніганоша”. Гэта супольны “твор” Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Патрэба ў такім бюлетэні наспела даўно. Вядо­ма, як няпроста своечасова даведацца пра новыя кнігі. Выдавецтваў ды выданняў шмат, але да гэта­га часу няма адзінай крыніцы інфармацыі пра навінкі беларускамоўнага друку. Між тым, у Беларусі выходзіць усё больш і больш беларускамоўнай літаратуры. Патрэ­бу ў стварэнні падобнага “кніжнага” бюлетэня выказвалі і прадстаўнікі розных выдавецтваў, і аўтары, і чытачы. Кожнае з прадстаўленых у бюлетэні выдавецтваў цікавае і ўнікальнае, мае свой кірунак, сваю адметнасць. Адны друкуюць кнігі па філасофіі, другія — мастацкую літаратуру (творы сучасных аўтараў альбо класікаў), трэція папулярызуюць абсалютна невядомую чытачу гісторыю і культуру беларускага замежжа, а іншыя вы­даюць слоўнікі, даведнікі ды кнігі па гісторыі Беларусі. Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне “Бацькаўшчына” даўно і актыўна супрацоўнічаюць з беларускімі аўтарамі і даследчыкамі. Нашы кнігі дру­куюцца ў розных выдавецтвах. Таму было вырашана аб’яднаць намаганні і стварыць вось такі адмысловы бю­летэнь, які адчыніць дзверы ў багаты свет беларускага су­часнага кнігадрукавання, пазнаёміць з навінкамі літаратуры і аблегчыць вам выбар кніг, якія могуць зацікавіць сучасна­га чытача. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments