Рыцары Сьцяга
«Час цемры неўзабаве згіне» — Зянон Пазьняк пракамэнтаваў учынак актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, які вывесіў на ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг…
«…Легендарны Мірон (а гэта канкрэтны чалавек) сваімі подзьвігамі стварыў нефармальны "Ордэн беларускага сьцяга". Рыцарам Сьцяга можна стаць, толькі зьдзейсьніўшы подзьвіг, варты ўзроўню Мірона. Сяргей Каваленка стаў такім рыцарам. Годны ўчынак і годныя паводзіны. Рыцар Сьцяга альбо робіць вялікі ўчынак таемна і яго ніхто ніколі ня бачыць, альбо робіць адкрыта, і адкрыта абараняе гонар Сьцяга…»
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае захапленьне сьмелым учынкам беларускіх патрыётаў, якія 7-га студзеня ўзьнялі на каляднай ёлцы ў Віцебску (самай высокай у Беларусі) Бел-Чырвона-Белы Сьцяг…
Дарэчы, Тарас Сурган, сябра Каваленкі, асуджаны на 7 сутак:
http://www.svaboda.org/content/article/1930145.html
