«21-27 studzienia — Tydzień Lacinki 2010»
Падрабязнасьці пра акцыю, пра тое, што можаце зрабіць вы, і як увогуле пісаць Лацінкаю…
«…Адзін зь ініцыятараў акцыі Андрэй Нікалаеў кажа, што яе пачатак 21 студзеня гістарычна нічым не падмацаваны. Але паколькі і першы, і другі Тыдзень беларускай лацінкі распачыналіся менавіта ў гэты дзень, то ініцыятары лічаць, што трэба і надалей замацоўваць яго ў грамадзкай сьвядомасьці. Дзеля гэтага яны заклікаюць паслугавацца на пісьме ў гэты пэрыяд лацінскай графічнай сыстэмай як мага часьцей. Паводле словаў спадара Нікалаева, гэтая ініцыятыва ўжо знайшла сваіх прыхільнікаў: “Ліга Манархічная Вялікага княства Літоўскага” вельмі падтрымлівае гэтую справу, друкуе часопіс «LITWA» ў тэм ліку й лацінкаю. Ёсьць суполка “Лацінка” ў Жывым Журнале, ёсьць сайт Łacinka.org – яны таксама прасоўваюць гэтую ідэю. З мовазнаўцаў, ведаю, Зьміцер Саўка вельмі пазытыўна ставіцца да гэтай ідэі”…»
Dziakuju sp. Valiancinie Aksak za interviji!
«Лацінка - правапіс маёй душы»
«Распачаўся тыдзень беларускай лацінкі»
«VideoŁacinka» — ў інтэрнэце ўжо на’т з’явіўся відэяролік… (FLV, 1,16 Mb)
Aŭtaram roliku, wierahodna, jo Belarus Media Project (Warszawa)…
«Да тыдня лацінкі»
«Arhumenty na karyść Lacinki»
Зьміцер Саўка «Кірыліца ці Лацінка?»
Уладзімір Каткоўскі «Беларуская лацінка і яе будучыня»
«Ці магчымы ў Беларусі пераход на лацінку?»
Зянон Пазьняк: «З усіх так званых “фанэмных” шрыфтоў лацінка самая дасканалая, адэкватная, збалянсаваная, эканамічная, графічна і эстэтычна гнуткая і вельмі багатая. Беларуская лацінка як дасканалая частка нашай пісьменна-графічнай культуры павінна, на мой погляд, вывучацца ў беларускай вышэйшай школе. Кожны адукаваны беларус павінен ведаць два беларускія шрыфты, каб мець доступ да ўсёй беларускай культурнай рэчаіснасьці. Неафіцыйнае ўжываньне лацінкі ў нашай культурнай традыцыі – гэта справа хаценьня. Я ўжываю беларускую лацінку ўсё жыцьцё і даволі часта ў прыватных запісах і перапісцы. Не выключаю яе публічнага ўжываньня. Агонь нашай багатай беларускай культуры павінен гарэць вечна».
Dalučajmasia!
ŽYVIE LACINKA!